У Рызе пачалося пленарнае пасяджэнне саміту «Усходняга партнёрства»

У пасяджэнні бяруць удзел лідары краін  сябраў ЕС, кіраўніцтва Еўрасаюзу і прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Беларусі.



eastern_partnership.jpg

Як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыбыў на сустрэчу апошнім, яго, як і іншых гасцей, сустракалі прэм'ер Латвіі Лаймдота Страуюма, прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск і прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.
Чакаецца, што паводле вынікаў сустрэчы будзе прынятая сумесная заява, таксама запланаваная выніковая прэс-канферэнцыя.
Каля Рыжскай нацыянальнай бібліятэкі, у будынку, дзе праходзіць саміт, некалькі дзесяткаў украінскіх грамадзянскіх актывістаў праводзяць акцыю ў падтрымку еўраінтэграцыйных памкненняў Украіны і супраць дзеянняў Расіі.