Андрус Кубілюс: Адмова Беларусі падпісаць дэкларацыю саміту ў Рызе не здзіўляе

Інтарэсы тых, хто сябе больш звязвае з Расіяй, і тых, хто імкнецца ў ЕС, адрозніваюцца.



andrius_kubilius.jpg

«Мяне не здзіўляе, што ўлады Арменіі і Беларусі адмовіліся падпісаць дэкларацыю [саміту Усходняга партнёрства], дзе ёсць словы аб акупацыі Крыма», — заявіў былы прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, пакідаючы 21 мая сустрэчу лідараў Еўрапейскай народнай партыі ў Рызе.
Як паведамляе БелаПАН, адказваючы на пытанне, ці абмяркоўвалася адмова Беларусі і Арменіі ад падпісання дэкларацыі, ён сказаў: «Занадта шмат не казалі пра гэта. Зразумела, што інтарэсы тых, хто сябе больш звязвае з Мытным саюзам, і тых, хто імкнецца ў ЕС, адрозніваюцца. І гэта потым выяўляецца ў геапалітыцы».
Нагадаем, Беларусь і Арменія не падпісалі выніковую заяву саміту «Усходняга партнёрства», бо ў ёй была фраза аб акупацыі Крыма.
Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства» прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
charter97.org