У Беларусі супраць Каардынацыйнай рады распачалі крымінальную справу
Супраць Каардынацыйнай рады, створанай з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай, у Беларусі распачалі крымінальную справу, паведамляе «Еўрарадыё».
Генпракурор Аляксандр Канюк заявіў, што яе дзейнасць была накіравана "на захоп дзяржаўнай улады" (арт. 361 КК). Сцвярджаецца, што гэтая структура мела на мэце "нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Беларусь", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Раней у гэтым раду абвінаваціў Аляксандр Лукашэнка.
Напярэдадні ўдзельнікі Каардынацыйнай рады абралі прэзідыум, прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і прызнаць выбары несапраўднымі. Таксама яны спрабавалі скантактавацца з Адміністрацыяй прэзідэнта. Як вядома, Каардынацыйная рада была створана для "трансферу ўлады".