The Insider: Расія працягвае атрымліваць снайперскія вінтоўкі і патроны з ЕС і ЗША, нягледзячы на ​​санкцыі

Самым буйным еўрапейскім вытворцам зброі, які звязаны з Расіяй, аказаўся люксембургскі холдынг Beretta.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Расійскія снайперы працягваюць атрымліваць тысячы вінтовак і мільёны патронаў з краін Захаду, нягледзячы на ​​эмбарга на пастаўкі зброі ў Расію, якое дзейнічае з 2014 года.

Зброя паступае праз краіны — суседзі Расіі, гаворыцца ў расследаванні The Insider, выпушчаным сумесна з чэшскім выданнем Investigace.cz, італьянскім IrpiMedia і казахстанскім Vlast.kz. Яго вынікі пераказвае «Медуза».

Аўтары расследавання ўстанавілі, што кампаніі з Еўрасаюза, ЗША і Турцыі ў апошнія гады ў некалькі разоў павялічылі пастаўкі зброі ў Арменію, Грузію, Казахстан, Кыргызстан і Узбекістан.

Так, паводле даных UN Comtrade, экспарт у Арменію, Грузію, Казахстан і Кыргызстан з 2020-га па 2023 год вырас у два з паловай разы: з 19 556 адзінак зброі да 53 211.

Пры гэтым экспарт вінтовак і стрэльбаў з Італіі ў Арменію за чатыры гады вырас амаль у 30 разоў — з 68 адзінак зброі ў 2019-м да 1862 у 2023 годзе.

Кыргызстан, які ў 2020 і 2021 гадах не купляў зброю ў Італіі, у 2022 годзе атрымаў 882 адзінкі, а ў 2023-м — 4434. Экспарт зброі з Турцыі ў Грузію вырас з 8426 адзінак у 2019-м да 18 м2 .

Як адзначае The Insider, самым буйным еўрапейскім вытворцам зброі, які звязаны з Расіяй, аказаўся люксембургскі холдынг Beretta.

Глядзіце таксама

У чэрвені 2024 года расейскі імпарцёр зброі Beretta патрапіў у SDN-ліст Мінфіна ЗША, пры гэтым холдынг Beretta, нягледзячы на ​​санкцыі, застаецца мажарытарным уласнікам расійскай кампаніі.

Сярод іншых пастаўшчыкоў снайперскіх вінтовак і паляўнічых стрэльбаў, якія патэнцыйна могуць перадавацца ў Расію, — зброевая крама ABF з амерыканскага штата Каларада.

Паводле мытных дадзеных, якія прыводзіць The Insider, у 2022-2023 гадах кампанія паставіла ў Казахстан 53 вінтоўкі Accuracy International, Cadex Defence, FN Herstal, Patriot Ordnance Factory і Proof Research. Дадзеныя аб продажах гэтай зброі ў Казахстане не даступныя, але, як мінімум два згаданыя брэнды можна знайсці ў расійскай кампаніі, якая раней супрацоўнічала з ABF.

Многія расійскія снайперы, як адзначае The Insider, працягваюць выкарыстоўваць заходнія вінтоўкі і патроны замест расійскай зброі.Пра гэта, напрыклад, гавораць пратаколы спаборніцтваў снайпераў, якія прайшлі ў верасні 2024 года на палігоне Ангарскі ў (акупаваным — Н.Ч.) Крыме.

У іх удзельнічалі снайперы са спецпадраздзяленняў Мінабароны і сілавых структур, а таксама грамадзянскія стралкі. Вінтоўкі расійскай вытворчасці на дыстанцыі 1600 метраў выкарыстоўвалі сем стралкоў з 36, расійскія патроны — толькі чацвёра.