Расійскае бачанне вынікаў перамоваў: Спынення агню не будзе
Сябра расійскай дэлегацыі ў перамовах з Украінай, памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі папярэдзіў, што спынення агню з боку агрэсара не будзе. Расія вылучыць сустрэчныя ініцыятывы пасля разгляду прапаноў Украіны.
Пра гэта ён заявіў на брыфінгу па выніках чарговага раўнда
сустрэчы з прадстаўнікамі Украіны ў Стамбуле.
Мядзінскі сцвярджае,што бакам трэба прайсці яшчэ доўгі шлях,
каб падрыхтаваць дамову паміж краінамі на «ўзаемавыгадных» умовах.
Расія вылучыць сустрэчныя ініцыятывы пасля разгляду прапаноў Украіны. Дээскалацыя на Кіеўскім і Чарнігаўскім кірунках не азначае спынення агню, заявіў Мядзінскі.
Нагадаем, сёння ў Стамбуле прайшоў чарговы раўнд перамоваў Украіны і Расіі. Украінская дэлегацыя перадала свае прапановы і бачанне заканчэння вайны.
Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб пазаблокавым статусе ў абмен
на «гарантыі бяспекі» з удзелам РФ і шэрагу заходніх краін, якія
адпавядалі б 5-му статуту НАТА.
Таксама Украіна прапануе прадугледзець у будучай дамове,
што ўсе краіны-гаранты не толькі не пярэчаць супраць ўступлення ў ЕС, а павінны
дапамагаць у гэтым працэсе.
Ніякіх дакументаў не падпісвалі, удакладніў кіраўнік фракцыі «Слуга народа», член дэлегацыі Давід Арахамія.
Неўзабаве з'явілася інфармацыя пра нібыта частковым адводзе войскаў Расіі з кіеўскага і чарнігаўскага напрамкаў у бок Беларусі. Шэраг членаў НАТА сумняюцца ў гатоўнасці Пуціна скончыць вайну мірным шляхам.
На думку Брытаніі, перамовы Расія выкарыстоўвае для
перагрупоўкі войскаў, каб пайсці на другі наступ.
Пры гэтым бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў працягваецца.
Паводле unian.net.