Расія замарожвае перамовы аб мірнай дамове з Японіяй. Цяпер фармальна краіны знаходзяцца ў стане вайны
Расійскае МЗС заявіла, што ў адказ на санкцыі Японіі замарожвае перамовы аб мірнай дамове. Гэта азначае, што фармальна дзве краіны цяпер знаходзяцца ў стане вайны.
Таксама Масква прыпыніла дзеянне бязвізавай праграмы, якая дазваляла грамадзянам Японіі наведваць паўднёвыя Курылы, і выйшла з дыялога аб наладжванні сумеснай гаспадарчай дзейнасці на астравах.
Такое рашэнне МЗС Расіі матывавала «відавочным недружалюбным характарам уведзеных Японіяй аднабаковых абмежаванняў супраць Расіі». Краіна разам з іншымі членамі NATO і ЕС увяла некалькі пакетаў санкцый супраць Расіі і Беларусі.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Расія і Японія так і не падпісалі мірную дамову. Спрэчным пытаннем засталася прыналежнасць чатырох паўднёвых Курыльскіх астравоў.
Паводле РС.