Напад Расіі на Украіну. Галоўнае за чацвёрты дзень вайны

На тэрыторыі Украіны 27 лютага працягваюцца баявыя дзеянні ў выніку развязанай Расіяй вайны. Што адбываецца ва Украіне і свеце — чытайце ў нашым анлайне.

Гарыць авіябаза ў Васількове

Гарыць авіябаза ў Васількове

Галоўныя падзеі 26 лютага тут.

***
Кіеў: за чатыры дні расійскай агрэсіі ва Украіне загінулі 352 цывільныя асобы і яшчэ 1684 атрымалі раненні.Міністэрства аховы здароўя Украіны абнародавала аператыўныя звесткі пра колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў выніку чатырох дзён вайсковай агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны.
Папярэдне загінулі 352 цывільныя асобы, у тым ліку 16 дзяцей, і яшчэ 1684 атрымалі раненні, у тым ліку — 116 дзяцей.
***
Мэр Купянска Генадзь Мацэгора заявіў, што горад знаходзіцца пад кантролем акупантаў. Ён пайшоў на перамовы з расійскімі вайскоўцамі.
Яго зварот апублікаваны на старонцы Купянскага гарадскога савета ў Facebook.
Паводле яго слоў, званок ад камандзіра батальёна расійскіх войскаў паступіў на тэлефон дзяжурнай часткі пасля таго, як быў разбураны райаддзел.
«Паступіў званок аб прапанове перамоў, інакш будуць штурмаваць горад з усімі наступствамі. Я прыняў рашэнне ўдзельнічаць у перамовах, каб пазбегнуць чалавечых ахвяр і разбурэнняў у горадзе», — заявіў Мацэгора.

***
З Ізраіля ва Украіну выехалі медыкі для аказання дапамогі ВСУ і мірным жыхарам.

***
Спікерка Клічко: Інфармацыя пра тое, што Кіеў акружаны, — хлусня і маніпуляцыя.
Кіеўскі гарадскі галава Віталь Клічко не заяўляў, што сталіца акружаная, паведаміла яго спікерка Аксана Зіноўева.
Да гэтага ў СМІ распаўсюдзілася заява Клічко ў інтэрв'ю «Associated Press» нібыта пра тое, што Кіеў акружаны і грамадзянскіх немагчыма эвакуіраваць.
Паводле слоў Зіноўевай, гарадскі галава сапраўды даваў у нядзелю інтэрв'ю «Associated Press», але ў ім ён не гаварыў і не меў на ўвазе, што сталіца акружаная і людзей немагчыма эвакуіраваць з-за адрэзаных шляхоў.
«Ён крыху не так там сказаў. Некарэктная гісторыя», — сказала прэс-сакратарка Клічко.
Паводле яе слоў, інфармацыя пра акружэнне Кіева — «хлусня і маніпуляцыя».
***
Турцыя закрывае пралівы Басфор і Дарданэлы для расійскіх ВМС. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу падчас прамога эфіру CNN Turk.
«Сітуацыя ва Украіне ператварылася ў вайну, Анкара будзе празрыста выконваць усе палажэнні Канвенцыі Монтрэ», — сказаў ён.
Паводле слоў кіраўніка МЗС Турцыі, згодна з Канвенцыяй Монтрэ: калі Турцыя з’яўляецца бокам вайны або лічыць, што ёй пагражае немінучая небяспека, яна можа перакрыць пралівы для праходу ваенных караблёў, якія маюць выхад у Чорнае мора.

***
«KFC» і «McDonald’s» ва Украіне пачалі пастаўляць ежу вайскоўцам і шпіталям. Пра гэта гаворыцца ў Instagram кампаній.
У «McDonaldʼs» паведамілі, што перадаюць прадукты, якія не патрабуюць прыгатавання, мясцовым саветам. У «KFC» заявілі пра пастаўку ежы ваенным, тэрытарыяльнай абароне, ваенным шпіталям і бальніцам.
***
Расійскія захопнікі ўзялі пад кантроль усе адміністрацыйныя будынкі і мэрыю Бярдзянска — мэр.
Сітуацыя па расійскім уварванні ў Бярдзянск: усе захопленыя адміністрацыйныя будынкі і выканкам гарсавета.
Пра гэта ў сваім тэрміновым звароце на старонцы ў Фэйсбуку паведаміў выконваючы абавязкі гарадскога галавы Бярдзянска Аляксандр Свідла.
«Некалькі гадзін таму мы з вамі сталі сведкамі таго, як на тэрыторыю горада зайшла цяжкая вайсковая тэхніка і ўзброеныя жаўнеры і пачалі прасоўванне па ўсёй тэрыторыі нашага роднага горада. Як толькі мне стала вядома пра гэты факт, я пастараўся праінфармаваць усіх жыхароў горада, каб у вас была магчымасць схавацца ў сховішчах. Да апошняга моманту я знаходзіўся на сваім працоўным месцы, у будынку выканаўчага камітэта і разам з аператыўным штабам кіравалі, каардынавалі працу ўсіх камунальных службаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць нашага роднага горада. Некаторы час таму ў будынак выканкама зайшлі ўзброеныя вайскоўцы, прадставіліся салдатамі расійскага войска і праінфармавалі аб тым, што ўсе адміністрацыйныя будынкі знаходзяцца пад іх кантролем і яны бяруць пад кантроль будынак выканкама», — гаворыцца ў паведамленні.
Ім прапанавана працягнуць сваю працу, але пад кантролем узброеных людзей.
«Лічу гэтую прапанову непрымальнай, таму мы ўсім складам аператыўнага штаба пакінулі будынак выканкама, але працягваем працаваць і каардынаваць працу аператыўнага штаба аддалена», — дадаў сакратар гарсавета.
Ён таксама выказаў здагадку, што ноч будзе вельмі цяжкай.
***
У выніку ракетнага ўдару РФ па Чарнігаве разбураны гістарычны будынак Маладзёжнага тэатра.Аб гэтым паведамляецца на сайце Чарнігаўскай ВГА.
«Новы абсурдна жорсткі ўдар па Чарнігаве. Другі раз авіяцыя рашысцкіх захопнікаў наносіць ракетны ўдар па цэнтры горада, побач з жылымі дамамі і гістарычнымі помнікамі. На гэты раз ракета трапіла паблізу абласнога моладзевага цэнтра (былы кінатэатр ім. Шчорса). Будынак кінатэатра, узведзены ў 1939 годзе, помнік архітэктуры, разбураны», — гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпелых у выніку авіяналёту, паводле папярэдніх даных, няма.
Як паведамлялася, раней расійскія войскі ўжо абстрэльвалі цэнтр Чарнігава — пашкоджанні атрымалі дзіцячая і дарослая стаматалагічныя паліклінікі, адмінбудынкі і шматпавярховыя жылыя дамы. У суботу былі абстраляныя і разбураныя шэраг грамадзянскіх аб'ектаў у абласным цэнтры: дзіцячы сад, дачны масіў, некалькі АЗС, крама «Эпіцэнтр», амаль 10 жылых шматпавярховак.

***
Міністэрства абароны Казахстана абвергла інфармацыю пра адпраўку вайскоўцаў ва Украіну.

«Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках, датычна нібы накіравання казахстанскіх вайскоўцаў ва Украіну не адпавядае рэчаіснасці», — гаворыцца ў заяве Мінабароны Казахстана.
У ведамстве ўдакладнілі, падобных запытаў аб дапамозе кіраўніцтву краіны не паступала.
***
У ААН адрэагавалі на пагрозы Пуціна ўжыць ядзерную зброю. Намеснік генеральнага сакратара ААН, высокі прадстаўнік па пытаннях раззбраення Ізумі Накаміцу нагадаў Расіі, што з ядзернай зброяй не бывае пераможцаў, а толькі ахвяры, пра гэта ён напісаў у Твітары.
«Павышэнне Расійскай Федэрацыяй ўзроўню ядзернай боегатоўнасці толькі павялічвае рызыку катастрафічнага праліку. З ядзернай зброяй не бывае пераможцаў. Толькі ахвяры. Дзеля нашай бяспекі тэрмінова неабходныя стрыманасць, дээскалацыя і зніжэнне рызыкі», — гаворыцца ў нататцы.
Раней у нядзелю сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд заявіла ў інтэрв'ю CBS News, што пастанова прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прывесці ў баявую гатоўнасць сілы ядзернага стрымлівання краіны ўяўляе сабой эскалацыю агрэсіі, якая «абсалютна непрымальная».
Яна таксама сказала, што «не здзіўленая» тым, што Пуцін перайшоў да падрыхтоўкі ядзерных сіл Расіі, паколькі ён «ужыў усе магчымыя сродкі, каб напалохаць свет сваімі дзеяннямі».
«Гэта проста азначае, што мы павінны актывізаваць нашы намаганні тут, у арганізацыі Аб'яднаных Нацый, і ў іншых месцах, каб прыцягнуць яго да адказнасці», — дадала Томас-Грынфілд.
Паводле яе слоў, Пуцін павінен спыніць свае агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да Украіны. «І мы будзем працягваць тут, у ААН, і ва ўсім свеце выкарыстоўваць усе магчымыя рычагі, наяўныя ў нашым распараджэнні, каб выкрыць яго дзеянні», — адзначыла Томас-Грынфілд.



Генпракуратура Расіі палохае грамадзян справамі аб дзяржаўнай здрадзе за дапамогу ўкраінскім вайскоўцам

Генпракуратура Расіі прыстрашыла справамі аб дзяржаўнай здрадзе (артыкул 275 Крымінальнага кодэкса Расіі) за дапамогу ўкраінскім вайскоўцам, паведамляецца ў тэлеграм-канале нагляднага органа.

У Генпракуратуры РФ заявілі, што крымінальна пераследавацца будзе "аказанне фінансавай, матэрыяльна-тэхнічнай, кансультацыйнай ці іншай дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўнікам у дзейнасці, накіраванай супраць бяспекі РФ". Кожнаму такому факту Генпракуратура Расіі мае намер даць прававую ацэнку, піша Генпракуратура Расіі.Мінабароны Расіі прызнала страты сярод вайскоўцаў, адпраўленых ва Украіну

Першы раз з пачатку ўварвання ва Украіну Мінабароны Расіі прызнае страты сярод салдатаў, адпраўленых туды ваяваць.

«На жаль, ёсць загінулыя і параненыя нашы таварышы», — сказаў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Ігар Канашэнкаў.

Іншую інфармацыю пра загінулых і параненых ён паведамляць не стаў, заявіў толькі, што «страты ў шмат разоў меншыя, чым сярод украінскіх вайскоўцаў».
Ракета з тэрыторыі Беларусі разбурыла кінатэатр у цэнтры Чарнігава

Ударам Іскандэра з тэрыторыі Беларусі быў разбураны кінатэатр у самым сэрцы Чарнігава, паведамляе "УНІАН".



Мінабароны ЗША: няма прычын не верыць... 

Прадстаўнік Мінабароны ЗША ў каментары BBC News заявіў, што няма прычын сумнявацца ў паведамленнях пра расійскую ядзерную актыўнасць і загад Пуціна пра перавод ядзернай зброі краіны ў баявую гатоўнасць
Зяленскі: Мы страцілі старую "Мрыю", а новую цяпер будуем


Расійскія войскі знішчылі флагман украінскай авіяцыі

Расійскія войскі знішчылі флагман украінскай авіяцыі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў знішчэнне расійскімі захопнікамі самалёта АН-225 "Мрыя" ў выніку нападу на аэрадром Гастомель.

Аб гэтым кіраўнік Украіны сказаў у сваім відэазвароце.

«Учора мы страцілі, на жаль, нашу "Мрыю". Але старую "Мрыю" , а новую цяпер будуем», — адзначыў Зяленскі.
ЕС цалкам закрыла неба для расійскіх самалётаў

Еўрапейская камісія вырашыла забараніць расійскім самалётам ўваходзіць у сваю паветраную прастору. Такое рашэнне абвясціла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен.

Фон дэр Ляен апублікавала новы спіс абмежаванняў для Расіі праз агрэсію супраць Украіны. Яны датычацца авіяперавозак, дзяржаўных СМІ і Беларусі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на афіцыйны твітэр еўрачыноўніка.

«Мы закрываем паветраную прастору ЕС для самалётаў, якія належаць Расіі, зарэгістраваных у Расіі або кантраляваных Расіяй. Яны не змогуць прызямліцца, узляцець або праляцець праз тэрыторыю ЕС. У прыватнасці, і прыватныя Джэты алігархаў», — адзначыла прэзідэнт.

Акрамя таго, пад забарону дзейнасці трапіла прапагандысцкая машына Расіі. Дзяржаўныя медыя Russia Today і Sputnik не змогуць распаўсюджваць непраўдзівую інфармацыю пра пуцінскую вайну. Інструменты для забароны "таксічнай і шкоднай дэзінфармацыі" ў працэсе распрацоўкі.

Трэцім крокам Еўрасаюза сталі новыя санкцыі супраць саюзніка Пуціна — Аляксандра Лукашэнкі. Беларуская эканоміка атрымае ўдар па найважнейшых сектарах.Зяленскі: Лукашэнка запэўніў, што расійскія войскі не будуць ісці з Беларусі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў дэталі перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі кіраўнік запэўніў, што расійскія войскі не будуць ісці ва Украіну з Беларусі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы Зяленскага.

«У мяне адбылася тэлефонная размова з Аляксандрам Лукашэнкам. Мы не размаўлялі з ім два гады. А сёння я гаварыў з ім вельмі прадметна. Я патлумачыў яму падрабязна немагчымасць нашага сутыкнення. Я не хачу, каб ракеты, самалёты і верталёты ляцелі ва Украіну з Беларусі. Я не хачу, каб ішлі войскі ва Украіну з Беларусі. І ён запэўніў мяне ў гэтым», — адзначыў Зяленскі.
З Беларусі па Украіне запушчаныя ракеты Іскандэр

Выпушчаныя расійскія ракеты з раёна Мазыра праз некаторы час выбухнулі ў аэрапорце Жытоміра.

З тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны ў нядзелю былі запушчаныя ракеты Іскандэр, піша korrespondent.net. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў Telegram у нядзелю, 27 лютага.

«Запуск Іскандэраў па Украіне з раёна Мазыра. Запуск у раёне 17:00», — напісаў Герашчанка ў тэлеграме.

Ён таксама выклаў відэа, на якім бачная запушчаная ракета. Па словах Герашчанкі, здымкі вяліся ў Ровенскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю.

Праз паўгадзіны Герашчанка дадаў, што выпушчаныя ракеты падарваліся ў аэрапорце Жытоміра.



Кулеба: ва Украіне ідзе сапраўдная народная вайна

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў: ва Украіне ідзе сапраўдная народная вайна, Украіна не ўпадзе:

kuleba_tvitar.jpg

***
Сёння ў розных краінах праходзяць мітынгі супраць вайны ва Украіне. Паглядзіце, колькі людзей сабралося ў Берліне...

1_533.jpg


...і ў Празе.

2_494.jpg

Лія Ахеджакава пакідае Расію ў знак падтрымкі Украіны

83-гадовая расійская актрыса, якая ва ўсе часы падтрымлівала Украіну, прыняла няпростае для сябе рашэнне пакінуць Расію.

274490116_736414253991017_1051404570252014696_n_1200x800.jpg

«Я прыняла рашэнне пакінуць Расію, — напісала Лія Ахеджакава ў сваім Instagram. — Краіну, у якой я жыву і якую я люблю роўна гэтак жа, як і Украіну. Для мяне гэта ўсё — родная зямля. Але, на жаль, сёння так атрымалася, што я проста вымушаная пакінуць свой дом. Але спадзяюся, што ў агляднай будучыні змагу вярнуцца ці хаця б яшчэ разочак тут пабываць. Дзякуй усім за падтрымку! І ўсю гэтую падтрымку перанакіроўваю ўкраінцам. Трымайцеся!».

Да гэтага няпростага кроку Лія Ахеджакава ахвяравала $ 10 тыс. ВСУ Украіны.
***

Украінскі мітрапаліт Епіфаній просіць патрыярха Кірыла забраць целы расійскіх салдат

Прадстаяцель Праваслаўнай Царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній звярнуўся да патрыярха Маскоўскага Кірыла з просьбай забраць у Расію целы забітых ва Украіне жаўнераў РФ, паведамляе «Украінская праўда».

Мітрапаліт Епіфаній напісаў, што ўжо чацвёрты дзень працягваецца несправакаваная поўнамаштабная агрэсія Расіі супраць Украіны, пакутуюць мільёны людзей, гінуць вайскоўцы і мірныя жыхары.

«На жаль, з Вашых папярэдніх публічных заяваў ужо зразумела, што захаванне прыхільнасці Пуціна і кіраўніцтва РФ для Вас нашмат важней, чым клопат аб людзях ва Украіне, частка з якіх да вайны лічыла Вас сваім пастырам… — сказаў украінскі мітрапаліт. — Але ў мяне яшчэ застаецца надзея, што хоць бы ў дачыненні да сваіх уласных суграмадзян, большасць з якіх праваслаўныя хрысціяне, Ваша паства, у вас знойдуцца духоўныя сілы праявіць чалавечнасць і клопат».

Епіфаній патлумачыў, што гаворка ідзе больш чым пра трох тысячах забітых расійскіх вайскоўцаў, целы якіх знаходзяцца ва Украіне.

Ён нагадаў, што Украіна прасіла Чырвоны Крыж дапамагчы вярнуць целы загінулых іх сем'ям, але ніякага адказу з расійскага боку не было атрымана.

«Таму я звяртаюся да вас, як кіраўніка РПЦ — праявіце хоць да сваіх суграмадзян і паствы міласэрнасць. Калі не можаце ўзвысіць свой голас супраць агрэсіі, хоць дапамажыце забраць целы расійскіх салдат, жыццё якіх стала платай за ідэі «Рускага свету» — Вашыя і Вашага прэзідэнта, — распавёў мітрапаліт Епіфаній. — Няхай Гасподзь дасць Вам духоўныя сілы хоць бы на гэта, асабліва сёння — у нядзелю ўспамінаў пра Страшны суд!»

***

ВBС тлумачыць, у якіх выпадках Расія можа ўжыць ядзерную зброю. Улетку 2020 года ў РФ была прынятая новая ядзерная дактрына, у якой утрымліваўся пералік сцэнарыяў, пры якіх Масква пакідае за сабой права ўжыць ядзерную зброю.

Усяго такіх сцэнарыяў чатыры, адзначае «Салідарнасць»:

— атрыманне дакладнай інфармацыі аб старце балістычных ракет, атакаваных Расію;

— прымяненне супраць Расіі ядзернай зброі і іншай зброі масавага паражэння;

— нейкае ўздзеянне на аб'екты, псаванне якіх прывядзе да зрыву дзеянняў у адказ ядзерных сіл;

— агрэсія супраць Расіі з ужываннем звычайнай зброі, калі пад пагрозу пастаўлена само існаванне дзяржавы.

Як адзначалі эксперты, такія, даволі размытыя, фармулёўкі ў дакуменце з'явіліся наўмысна.

— Там бачная спроба ваенна-палітычнага кіраўніцтва пакінуць сабе максімум свабоды манеўру ў вельмі спецыфічных момантах, звязаных з парогам прымянення ядзернай зброі, — адзначыў у гутарцы з ВBС навуковы супрацоўнік цэнтра міжнароднай бяспекі ІМЭМА РАН Канстанцін Багданаў.

***
368 тысяч чалавек пакінула Украіну з пачатку вайны. Такія даныя прывёў Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі.
***

Украінскі дэпутат: Расійцы захапілі радзільнае аддзяленне ў Ворзелі

Народны дэпутат ад «Еўрапейскай салідарнасці» Аляксей Ганчарэнка заяўляе, што акупанты захапілі радзільнае аддзяленне ў пасёлку Кіеўскай вобласці Ворзель.

Пра гэта ён напісаў у сваім Telegram-канале.

«Нелюдзі-акупанты захапілі радзільнае аддзяленне ў Ворзелі і прыкрываюцца жанчынамі і дзецьмі. Хай толькі волас упадзе з іх галоў!» — напісаў Ганчарэнка.
***

МУС Украіны: Расійскія акупанты не ўвайшлі ні ў адзін наш горад

Сітуацыя фактычна па ўсёй тэрыторыі Украіны ў цэлым кантралюемая і стабільная, адзначыў дарадца міністра ўнутраных спраў Вадзім Дзенісенка ў эфіры тэлеканала «Рада».

1645514783_7307.jpg

«На дадзены момант сітуацыя ў цэлым кантралюемая і ў цэлым стабільная фактычна па ўсёй тэрыторыі Украіны. Я думаю, што ўсе ўжо ведаюць пра тое, што ворагу не ўдалося ўвайсці ні ў адзін горад», — сказаў Дзенісенка.

Ён дадаў, што прыкладна паўтары-дзве гадзіны таму стала вядома, што расійцаў фактычна выбілі з Ірпеня, цалкам ачышчаны Харкаў.

«У прынцыпе, цалкам выстаяла Валнаваха. Там былі размовы аб тым, што яе забіралі ў нас рускія. Не: Валнаваха застаецца украінскай», — падкрэсліў Дзенісенка.

Так, дадаў ён, турбуюць цяпер дыверсійна-выведвальныя групы.

«Кум Пуціна» Медвядчук уцёк з-пад хатняга арышту

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Герашчанка заявіў, што прарасійскі ўкраінскі палітык, які прыходзіцца Пуціну кумам, Віктар Медвядчук збег з-пад хатняга арышту, піша «Эхо Москвы». Медвядчук абвінавачваецца ва Украіне ў дзяржаўнай здрадзе і парушэнні законаў і звычаяў вайны. Гэтыя абвінавачванні яму былі выстаўленыя ў траўні 2021 года.

***
Пуцін пераводзіць ядзерную зброю ў «асаблівы рэжым нясення службы»

Пуцін на сустрэчы з міністрам абароны Шайгу і начальнікам Генштаба Герасімавым даручыў перавесці сілы стрымлівання ў расійскім войску ў асаблівы рэжым нясення службы — у адказ «на агрэсіўныя выказванні на Захадзе». Санкцыі супраць Расіі ён назваў «нелегітымнымі», паведамляе ТАСС.

Гаворка, верагодна, ідзе аб стратэгічных сілах стрымлівання, адзначае «Новая газета». Туды ўваходзяць стратэгічныя наступальныя сілы (СНС) і стратэгічныя абарончыя сілы (СОС). Аснову першых складаюць ракетныя і авіяцыйныя комплексы міжкантынентальнай далёкасці і стратэгічныя ядзерныя сілы.

***

ФОТАФАКТ. Кветкі каля амбасады Украіны ў Беларусі

Сёння цягам дня беларусы неслі кветкі да украінскай амбасады. Кветак пэўна было б болей, калі б не небяспека — каля будынка амбасады дзяжураць сілавікі.


_5249147560331950316_121.jpg


***

Зводкі з фронта па стане на 15:25 прыводзіць «Украінская праўда».

Паводле інфармацыі выдання:

1. Ноччу і раніцай з боку Данецка ішла атака на Марыупаль, але ўкраінскім вайскоўцам яе ўдалося адбіць. Атрымалася ўзяць 6 палонных, цяпер яны даюць паказанні.

2. Расійскія войскі ў нядзелю раніцай паспрабавалі прасунуцца ў бок гарадоў Буча, Ірпень і Гастомель на Кіеўшчыне, але былі спыненыя Узброенымі сіламі Украіны. Паводе слоў мэра Ірпеня, варожыя танкі зайшлі ў Ірпень з боку Бучы, але напад адбіты.

4. Узброеныя Сілы Украіны цалкам аднавілі кантроль над Харкавам, ідзе зачыстка горада ад акупантаў.

5. У Мікалаеве з месца бою канфіскавалі 23 артснарады і 2 гранаты: яны знішчаны.

6. На Сумшчыне расійскія войскі расстралялі аўтобус з грамадзянскімі і не падпускаюць да яго «хуткія дапамогі».

7. Па дадзеных Мінабароны Украіны, Расія страціла за тры дні:

самалёты — 27;

верталёты — 26;

танкі — 146;

баявыя браніраваныя машыны — 706;

гарматы — 49;

ЗРК «Бук» — 1;

«Град» — 4;

аўтамабільная тэхніка — 30;

цыстэрны — 60;

БпЛА ОТР — 2;

Караблі/катэры — 2;

сродкі супрацьпаветранай абароны;

асабісты склад прыкладна — 4300 (удакладняецца).

***
У дадатак да папярэдняга паведамлення. Перамовы паміж Украінай і Расіяй адбудуцца, але не ў Гомелі, а ў Гомельскай вобласці — на самай беларуска-украінскай мяжы.
***

Крыніцы: Дэлегацыя Украіны едзе на перамовы з Расіяй у Гомель

Дэлегацыя Украіны едзе на перамовы з Расіяй у Гомель, паведамляе журналістам Нацыянальны Прэс-цэнтр са спасылкай на Юрыя Васкрасенскага. Паведамляецца, што пасля тэлефоннай размовы Лукашэнкі з Зяленскім, Украіна ўсё-ткі прыедзе на перамовы.

Кіраўнік расійскай афіцыйнай дэлегацыі перамоўшчыкаў Уладзімір Мядзінскі пацвердзіў гэтую інфармацыю: «Мы збіраліся з'язджаць, але літаральна каля паўгадзіны таму да нас паступіла інфармацыя ад Кіева аб правядзенні перамоваў, цяпер адпрацоўваецца маршрут для ўкраінскай дэлегацыі і вызначаецца аптымальнае месца для перамоваў у Гомельскай вобласці, мы гарантуем стопрацэнтную бяспеку для ўкраінскай дэлегацыі».

Кіеў пакуль не пацвярджаў і не абвяргаў гэтую інфармацыю.

***

Дарадца кіраўніка Офіса Зяленскага: Расійскія акупанты пад Кіевам дэзарганізаваныя пасля магутнага ўдару УСУ

У горадзе Буча мясцовыя жыхары спалілі «кактэйлямі Молатава» ваенную тэхніку захопнікаў, паведамляе unian.net.

Паблізу Кіева расійскія акупанты дэзарганізаваныя пасля магутнага артылерыйскага ўдару Узброеных Сіл Украіны. Пра гэта дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей Арэстовіч заявіў падчас брыфінгу.

«Што тычыцца Кіева і сітуацыі на заходніх ускраінах сталіцы: там вораг раніцай паспрабаваў прасунуцца ў напрамку горада Буча, горада Гостомель і горада Ірпень, але трапіў пад магутны артылерыйскі ракетны авіяцыйны ўдар з боку Узброеных Сіл Украіны», — сказаў ён.

Пры гэтым Арэстовіч дадаў, што праціўнік дэзарганізаваны, і ў цяперашні час толькі невялікія яго сілы звяртаюцца да спробаў правесці разведку ў напрамку Ірпеня.

Арэстовіч падкрэсліў, што падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны кантралююць сітуацыю і знішчаюць ворага.

Паводле яго слоў, да барацьбы з ворагам падключыліся мясцовыя жыхары, і частка тэхнікі расійскіх дэсантнікаў спалілі «кактэйлямі Молатава» прама ў Бучы.

***
Кіеў мае патрэбу ў донарскай крыві

Мэр Кіева Віталь Клічко звярнуўся да жыхароў горада з просьбай здаваць кроў. «Найбольшая патрэба — у донарах з адмоўным рэзусам».

Ён заклікае пасля заканчэння каменданцкай гадзіны (у панядзелак з 8 гадзін раніцы) прыходзіць у цэнтры здачы крыві.

***

Ізраіль прапанаваў пляцоўку для перамоваў паміж Расіяй і Украінай

Прэм'ер-міністр Ізраіля Нафталі Бенет правёў размову з Уладзімірам Пуціным і прапанаваў пасрэдніцкія паслугі адносна вайны ва Украіне.

Нагадаем, раней гатоўнасць да перамоваў менавіта ў Ізраілі выказваў Уладзімір Зяленскі.

***

Падрабязнасцяў пра змест размовы Зяленскага і Лукашэнкі пакуль няма. Але можна выказаць здагадку, што ўкраінскі прэзідэнт паспрабаваў папярэдзіць магчымы ўдзел беларускіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на баку Расіі. 
***
Уладзімір Зяленскі паведаміў, што паразмаўляў па тэлефоне з Лукашэнкам.
***

Украінскія ўлады вярнулі кантроль над Харкавам

Кіраўнік Харкаўскай абладміністрацыі Алег Сінягубаў абвясціў аб поўным вызваленні Харкава ад расійскіх войскаў.

Паводле яго слоў, украінскім войскам, кідаючы пасярод дарогі ваенную тэхніку, здаюцца цэлыя групы па 5-10 чалавек.

Раней Сінягубаў паведаміў, што расійскія войскі прарвалі абарону Харкава. Ён прасіў грамадзянскае насельніцтва не выходзіць на вуліцы горада.

***

У Кіеве паведамілі пра разгром групы кадыраўцаў, якія перасоўваліся па горадзе на «хуткай».

У Кіеве байцамі ГУР абясшкоджаная група небяспечных дыверсантаў-кадыраўцаў. Пра гэта паведаміў у тэлеграме Антон Герашчанка. Па яго словах, кадыраўцы перасоўваліся па горадзе на карэце хуткай дапамогі.

«Толькі што доблеснымі ўкраінскімі вайскоўцамі-разведчыкамі ў Кіеве была часткова расстраляная, часткова затрыманая група чачэнскіх дыверсантаў, якія перасоўваліся па Кіеве на машыне хуткай дапамогі», — гаворыцца ў яго паведамленні.

1645959534_1522.jpg

***

Вядомы беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук зараз у Кіеве, з'язджаць не збіраецца і захапляецца ўкраінцамі.

— Я ў Кіеве, быў і застаюся, — сказаў ён «Салідарнасці» днём 27 лютага. — Чую і бачу ўсё, што можна бачыць і чуць за акном пры каменданцкай гадзіне з пяці вечара і да васьмі раніцы.

Усе крамы працуюць, можна закупіць прадукты і ваду. У гэтым сэнсе ўсё нармальна. Акрамя таго, заўсёды побач ёсць сябры, якія могуць выручыць.

Яраслаў кажа, што не збіраўся пакідаць Кіеў:

— Я не спрабаваў выехаць, таму што ўпэўнены, што ўкраінская армія пераможа агрэсара, дух у краіне беспрэцэдэнтны. У гэтыя дні я палічыў патрэбным быць побач з маімі ўкраінскімі сябрамі і калегамі, братамі для таго, каб сказаць, што мы верым у гэтую перамогу.

У маім раёне пастаянна чутныя сірэны, выбухі. Асабліва іх шмат было ў гэтую ноч. Я не ваенны чалавек, але шум стаіць жудасны ад выбухаў. Што канкрэтна выбухае, сказаць не магу, — дзеліцца Раманчук.

Суразмоўца лічыць, што ў дадзены момант, галоўнае, не паддавацца на інфармацыйныя правакацыі і паніцы.

***
Зяленскі заявіў, што Украіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расіі ў Міжнародны суд ААН.

***
Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях паведаміла аб гібелі мірных жыхароў унекалькіх населеных пунктах, піша ВВС.


Так, паводле службы, У Харкаве загінула жанчына ў выніку траплення снарада ў жылы дзевяціпавярховы дом, у Сумах у выніку абстрэлу памёр мужчына, а ў Кіеўскай вобласці ў пасёлку Барадзянка пасля траплення снарада ў жылы дом загінулі тры чалавекі.


Усяго за апошнія суткі ў Кіеве загінулі шасцёра грамадзянскіх, заявілі ў ведамстве.


***

Ва Украіне з калоній вызваляць былых вайскоўцаў, якія хочуць «абараняць краіну падчас ваеннага становішча», паведамляе hromadske.ua са спасылкай на пракурора Андрэя Сінюка. Ён адзначыў, што вайскоўцаў адбіраюць з улікам баявога вопыту і заслуг перад дзяржавай.


Па словах Сінюка, на баявыя дзеянні ўжо адправіўся Сяргей Торбін, асуджаны за арганізацыю нападу на херсонскую актывістку Кацярыну Гандзюк. Мужчыну дазволілі ўзяць у падраздзяленне іншых асуджаных.


Таксама на час вайны вызвалены былы ваенны 72-й асобнай механізаванай брыгады ВСУ Дзмітрый Балабуха, асуджаны за забойства грамадзянскага на прыпынку.


Заявы іншых асуджаных пакуль знаходзяцца на разглядзе. «Пытанне складанае і вырашаецца на самым высокім узроўні. Гаворка ідзе аб вялікай колькасці асоб, якія знаходзяцца пад вартай і ўжо адбываюць пакаранне па ўсёй краіне», — заявіў Сінюк.

***

Нацыянальны банк Украіны звярнуўся да міжнародных плацежных сістэм Visa і Masterсard з патрабаваннем спыніць абслугоўванне плацежных карт, эмітаваных банкамі-рэзідэнтамі Расійскай Федэрацыі, піша УНІАН.

.

Як паведаміла прэс-служба рэгулятара, такі зварот абумоўлены неабходнасцю прыняцця мер, звязаных з увядзеннем прававога рэжыму ваеннага становішча на тэрыторыі Украіны.
***
Украінскі Інсайдэр паведамляе, што дыверсанты сталі мінаваць чыгуначныя шляхі ўнутры Украіны. Сёння а 10:40 на станцыі Знаменка (Кіраваградская вобласць) чыгуначнікі выявілі на коле прыёма-адпраўнога парку падазронае месца, прысыпанае свежым друзам. Рух па каляіне закрыты, працуе паліцыя.


photo_2022_02_27_13_33_11.jpg


***
Германія і Швецыя таксама закрылі неба для Расіі.

Усяго 18 краін закрылі сваю паветраную прастору для самалётаў з Расіі:


 Ірландыя

 Аўстрыя

 Данія

 Бельгія

 Ісландыя

 Фінляндыя

 Эстонія

 Латвія

 Літва

 Украіна

 Румынія

 Славенія

 Польшча

 Вялікабрытанія

 Чэхія

 Балгарыя

 Германія

 Швецыя
***

Побач з горадам Уладзімір на Валыні абстралялі вайсковую частку з боку Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Валынскай ваеннай абласной адміністрацыі Юрый Пагуляйка.


Інфармацыя аб загінулых яшчэ высвятляецца.
***

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр праінфармавала пра страты расійскіх войскаў за тры папярэдніх дні (24,25,26 лютага)

• Самалёты 27

• Верталёты 26

• Танкі 146

• Баявыя браніраваныя машыны 706

• Гармат 49

• ЗРК БУК 1

• Град 4

• Аўтамабільная тэхніка 30

• Цыстэрны 60

• БпЛА 2

• Караблі/кацеры 2

• Асабісты склад прыкладна 4300 (удакладняецца)


Інфармацыя арыенціровачная і можа ўдакладняцца. «Інфармацыю мы можам атрымаць толькі па завяршэнні бою, а бой край бываюць працяглыя. Паступленне дадзеных можа адбыцца на наступны дзень, а часам і праз дзень. «Акрамя таго, калі бой працягваўся ноччу, і пачаўся ў адну каляндарную дату, а завершыцца ў іншую, то даволі складана аддзяліць, у якія менавіта суткі адбыліся тыя ці іншыя страты», — сказала Ганна Маляр.
***
А вось што адбываецца на вакзале Гомеля. Фота чытача НЧ


***
Аўстрыя, Данія, Ісландыя і Ірландыя таксама закрываюць сваю паветраную прастору для расійскіх самалётаў.

***
Фотафакт: беларускі "Белы легіён" у шэрагах украінскага войска


photo_2022_02_27_11_49_51.jpg


***
Міжнародная федэрацыя дзюдо (IJF) прыпыніла паўнамоцтвы Уладзіміра Пуціна ў якасці ганаровага прэзідэнта і пасла арганізацыі.

***
Лукашэнка пацвердзіў, што з тэрыторыі Беларусі былі запушчаныя ракеты па пазіцыях ва Украіне. Лукашэнка патлумачыў гэта тым, што ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Беларуссю былі разгорнутыя ракетныя дывізіёны.
Што яшчэ ён сказаў:

  •  Прычынай пачатку ваеннай аперацыі ва Украіне стала атака з яе боку
  •  Ва Украіне няма ні аднаго беларускага вайскоўца і ні аднаго беларускага патрона
  • Да гэтага часу Кіеў ніхто не бамбіў
  •  У Беларусь з Украіны прывозілі зброю і рыхтавалі бандфармаванні для правакацый
  •  Канфлікт ва Украіне — кветачкі, калі працягне развівацца, будуць ягадкі
  •  Дзень два — будзе вайна, а праз тры дні — мясарубка
  •  «Напалеончык» (пра Зяленскага) звярнуўся да Беларусі і раіў, што рабіць! Да каго ён звяртаецца? Мы ж заўсёды па-чалавечы ставіліся да ўкраінцаў!
  •  Расіяне з тэрыторыі Беларусі запусцілі дзве ракеты, паколькі Кіеў разгарнуў 3-4 ракетныя дывізіёны ля мяжы


***
Узарваны мост паміж Бучай і Ірпенем. У Гастомелі на павароце на Ірпень ідзе бой.


photo_2022_02_27_10_48_56.jpg

***
Зяленскі звярнуўся да беларусаў


«З вашай тэрыторыі войскі РФ запускаюць ракеты, руйнуюць нашы дамы, забіваюць нашых дзяцей, спрабуюць падарваць тое, што было пабудавана за апошнія дзесяцігоддзі. ( ... ) І гэта таксама — дэ-факта-рэферэндум для вас. Вы вырашаеце, хто вы, кім быць, як глядзець у вочы дзецям, адзін аднаму, сваім суседзям. А мы — вашыя суседзі. Будзьце Беларуссю, а не Расіяй. Гэты выбар вы робіце сёння».


https://telegram.org/js/telegram-widget.js?15"; data-telegram-post="V_Zelenskiy_official/740" data-width="100%"> 
***

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійская дэлегацыя прыбыла ў Беларусь на перамовы з украінцамі. Яна гатовая пачаць іх у Гомелі.


У расійскую дэлегацыю на перамовы з украінцамі ў Беларусі прыбылі прадстаўнікі МЗС, Мінабароны, іншых ведамстваў РФ, уключаючы Адміністрацыю прэзідэнта.
У адказ прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Кіеў пагадзіўся б на перамовы ў Беларусі, калі б з яе боку не было баявых дзеянняў.


***

У горадзе Буча (каля 30 км да Кіева) снарад трапіў у жылы дом, перадае УНІАН.


photo_2022_02_27_10_01_59.jpg

 

***


Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны заявіў, што паветраныя сілы Украіны збілі крылатую ракету, якую выпусцілі з тэрыторыі Беларусі


«Гэта чарговае ваеннае злачынства з боку РБ і РФ», — напісаў Залужны.


https://www.facebook.com/plugins/post.php?href=https%3A%2F%2Fwww.facebook.com%2FCinCAFU%2Fposts%2F25...; width="500" height="516" style="border:none;overflow:hidden" scrolling="no" frameborder="0" allowfullscreen="true" allow="autoplay; clipboard-write; encrypted-media; picture-in-picture; web-share">
***
Зяленскі заявіў аб фарміраванні Інтэрнацыянальнага легіёну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да грамадзян замежных дзяржаў, якія з'яўляюцца сябрамі Украіны. Усе, хто хочуць далучыцца да абароны бяспекі ў Еўропе і свеце, могуць прыехаць і стаць бок аб бок з украінцамі супраць захопнікаў XXI стагоддзя.

Для запісу ў інтэрнацыянальны легіён і па ўсіх дэталях замежнікам неабходна звярнуцца да аташэ па пытаннях абароны Пасольства Украіны ў іх краіне (кантактная інфармацыя – на сайце Пасольства).

***
У горадзе Карукоўка Чарнігаўскай вобласці людзі выходзяць на вуліцы, каб спыніць расійскія танкі

https://telegram.org/js/telegram-widget.js?15"; data-telegram-post="insiderUKR/22283" data-width="100%">
***

Раніцай у Арцізе Адэскай вобласці была агалошана паветраная трывога. Начальнік Генштаба Сяргей Парпуланскі паведаміў пра ракетны ўдар.


Цяпер каменданцкую гадзіну ў месцы працягнулі да раніцы 28 лютага.
***
У Харкаў увайшла расійская вайсковая тэхніка. На вуліцах ідуць баі. З'яўляюцца фота і відэа падбітых расійскіх транспартных сродкаў.

photo_2022_02_27_08_24_41_1.jpg


***
Аўстралія будзе пастаўляць смяротную зброю Украіне праз партнёраў па НАТА, у прыватнасці ЗША і Вялікабрытанію, паведамляе РБК са спасылкай на прэм'ер-міністра Аўстраліі Скота Морысана.
***

Расійскія войскі ўвайшлі ў Харкаў, заявіў кіраўнік аблдзяржадміністрацыі Алег Сінягубаў. Ён заклікаў грамадзян заставацца ў сховішчах.


Горад Новая Кахоўка ў Херсонскай вобласці перайшоў пад поўны кантроль расійскіх войскаў, паведамляе Суспільне са спасылкай на кіраўніка горада Уладзіміра Каваленку. Расійскія вайскоўцы захапілі гарадскі выканкам, знялі ўсе ўкраінскія сцягі з будынкаў.
***
Украінскі бок атрымаў ваенную дапамогу ад Літвы. Найноўшая тэхніка ўжо знаходзіцца на ваеннай базе Украіны.

photo_2022_02_27_08_24_41.jpg


***
У горадзе Раздзельнай Адэскай вобласці выявілі дыверсантаў


Падазроных хлопцаў на мікрааўтобусе заўважыла агульная група памежнікаў, паліцыянтаў і тэрабаронўцаў. Падчас праверкі па ўкраінскіх байцах пачалася стральба з іншага аўто. Але ў выніку атаку адбілі, а машына ўцякла. Адзін абаронца горада атрымаў раненне


У затрыманым мікрааўтобусе тым часам аказаліся аўтаматы, гранатамёты, боепрыпасы, міны, узрыўчатка. Таксама ўдалося затрымаць аднаго з удзельнікаў ДРГ, астатніх яшчэ працягваюць шукаць.