Праект брэсцкага акумулятарнага заводу ізноў не прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу

Трэцяе заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па заводзе "АйПаўэр" было падпісанае 19 ліпеня. Яно — адмоўнае. Гэтак паведаміў "БГ" актывіст Зміцер Бекалюк.

nch_001_16.jpg


"Трэба ведаць, што дакладна напісана ў заключэнні. Гэта, безумоўна, вельмі добрая навіна, але могуць быць варыянты", — пракаментаваў інфармацыю аб адмоўным заключэнні актывіст Дзям'ян Лепясевіч.
"Калі проста знайшлі недапрацоўкі ў праекце праект па законе мусіць пайсці на дапрацоўку. Але тады пытанне: чаму раней не пабачылі? Калі, урэшце, прызналі, што даведка з пачатковымі дадзенымі несапраўдная (а я асабіста ў гэтым упэўнены цалкам) — тады адмяняюцца ўсе заключэнні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, праект ідзе на поўную перапрацоўку, па ізноўку распрацаванай праектнай дакументацыі адбываюцца новыя грамадскія абмеркаванні", — дадаў Лепесевіч.
Будаўніцтва акумулятарнага заводу на прамысловай пляцоўцы "Аэрапорт" у свабоднай эканамічнай зоне "Брэст" пачалося напрыканцы 2017 года. Пачынаючы з 4 сакавіка 2018-га па сённяшні дзень кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна з флэшмобам "кармленне галубоў" і несанкцыянаваным шэсцем, каб выказаць свой пратэст супраць заводу. Многіх за гэта затрымлівалі і штрафавалі. Актывісты абяцаюць выходзіць да таго часу, пакуль завод не будзе закрыты.
Паводле b-g.by