Хіт выбарчага сезону: каруселі

Сапраўдным хітом гэтага выбарчага сезону сталі так званыя «каруселі». Па дадзеным назіральнікаў, «каруселі» могуць забяспечваюць да 50% рэальнай яўкі.

1378674336_1415750153.png


“Каруселі” — групы асоб, пераважна жанчын сярэдняга ўзросту з торбамі, якія, па шматлікім сведчанням незалежных назіральнікаў, скаардынавана галасуюць па некалькі разоў на розных участках.
Адрозніць “карусельшчыцу” ад звычайнага выбаршчыка дастаткова проста.

“Карусельшчыцы” дакладна ведаюць, што рабіць на выбарчым участку, таму галасуюць вельмі хутка, не падыходзяць да стэнду з кандыдатамі, не вымаўляюць уголас адрас рэгістрацыі. Прыходзяць да ўчастку групамі па 3-4 чалавекі, але заходзяць у памяшканне для галасавання паасобку. Стараюцца не паказваць, што ведаюць адна адную на падыходзе. Пасля галасавання на выхадзе з будынку, дзе месціцца ўчастак, хутка аб'ядноўваюцца ў групы і кіруюцца на наступны ўчастак. Часта маюць спецыяльны транспарт з кіроўцам, але могуць выкарыстоўваць і іншыя схемы: перасоўванне пешшу ці на грамадскім транспарце.


Акрамя масоўкі, у кожнай групе прысутнічае прынамсі адзін арганізатар, які можа актыўна ўдзельнічаць у схеме. Прадстаўнікі камісій і суправаджэнне групы сочаць за спробамі незалежных назіральнікаў сесці на хвост і дапамагаюць “карусельшчыцам” не трапіцца на гарачым. Арганізатары “каруселі” галасуюць сярод апошніх, іх досыць лёгка пазнаць — нярэдка гэта мужчыны ў пінжаках.
Калі вы заўважылі “выбарчую карусель”, калі ласка, неадкладна паведаміце аб гэтым па тэлефоне гарачай лініі:

call_phones.jpg