Эльфы і тролі. Як літоўцы рыхтуюцца адбівацца ад Расіі

Хутка споўніцца чатыры гады з пачатку расійскай спецаперацыі для перахопу кантролю над Крымам.

prasviet_suwalki_gap_2.jpg

За гэты час свет навокал змяніўся да непазнавальнасці: Расія ўвяла гібрыдныя войскі ў Данецкую і Луганскую вобласці, разгарнула ў Калінінградскай вобласці дывізіёны мадэрнізаваных ракетаў «Іскандэр», рэфармавала ўзброеныя сілы. Польшча і краіны Балтыі пабачылі ў сітуацыі ваенную пагрозу для сябе ды імкліва нарасцілі абарону: на моры, на сушы і ў інфармацыйным полі.
300 французаў, пара сотняў харватаў, а яшчэ бельгійцы, галандцы, нарвежцы ды жаўнеры з Люксембургу. Агулам 1200 замежных вайскоўцаў пад нямецкім камандаваннем базуецца ў Рукле, у літоўскай механізаванай пяхотнай брыгадзе «Жалезны воўк» – як частка Праграмы пашыранай перадавой прысутнасці NATO ва Усходняй Еўропе. Харваты прыехалі на бронемашынах «Patria».
«Мы тут, каб падвысіць узровень супрацы з іншымі краінамі NATO, іншымі падраздзяленнямі ў межах Праграмы пашыранай перадавой прысутнасці. Сённяшняя задача практыкаванняў узводу – рэагаванне на засады, супраціў і нейтралізацыя ворагаў», – распавядае Робэрт Матыч, малодшы лейтэнант узброеных сілаў Харватыі.
Скомантас Павілёніс, капітан узброеных сілаў Літвы з брыгады «Жалезны воўк» прызнаецца, што брыгада «шчаслівая прымаць харвацкую групоўку тут, у Літве, у якасці гаспадара»:
«Мы прадбачым інтэнсіўны перыяд баявога рыхтавання», – кажа Павілёніс.


Як паведаміў «Белсату» літоўскі міністр абароны Раймундас Каробліс, цяпер сітуацыя лепшая, чым 4 гады таму, колькасна вайскоўцаў дастаткова.
На гэтым тыдні на палігоне ў Казлу-Рудзе, між Вільняй і Калінінградам, прайшлі вучэнні літоўскай ды амерыканскай вайсковай авіяцыі. А Данія накіравала свае знішчальнікі F-16 у Шаўляй, на Праграму балтыйскага паветранага патрулявання.
Такім чынам літоўцы рыхтуюцца адбіваць магчымую беларуска-расійскую атаку з нашай тэрыторыі ды Калінінградскай вобласці. Палітычнай рашучасці Вільні дадалі маштабныя вучэнні «Захад-2017» у Беларусі і Расіі.
«Адна з рэформаў, якую праводзіць Расія, – гэта мадэрнізацыя ўзбраення ў Калінінградскай вобласці, у тым ліку магчымасці блакавання з паветра, па моры і на сушы. І Сувалкі – адно з ключавых месцаў гэтага блакавання з расійскага боку», – заявіў Раймундас Каробліс.
Сувальскі калідор – па-ангельску «Suwalki Gap» – гэта перамычка між Беларуссю і Калінінградскай вобласцю. Краіны Балтыі, адрэзаныя ад саюзнікаў, маглі стаць наступным аб’ектам акупацыі пасля Крыму.
4 гады таму камандаванне блоку NATO прызнала гэты адцінак самым прыдатным для расійскага нападуА сталі палітычным лакаматывам пераўзбраення ўсяго блоку NATO. У Літве няма такой вытворчасці ваеннай тэхнікі, як у суседняй Польшчы, таму літоўцы купляюць узбраенне ў саюзнікаў. Напрыклад, вось гэтыя нямецкія БТРы «Boxer» без баявых вежаў – першыя вучэбныя ластаўкі. Агулам іх будзе 88. Усе астатнія – узброеныя ізраільскімі 30-мілімітровымі аўтаматычнымі гарматамі «Rafael».
«У Літве ёсць нацыянальная вытворчасць некаторага ўзбраення, некаторай прадукцыі, звязанай з абаронай. Але амаль ніводная краіна NATO не можа сабе дазволіць вытворчасці ўсёй зброі толькі ў сваёй краіне», – дадаў Раймундас Каробліс.
З тэхналогіямі ды эканомікай у блоку NATO ўсё значна лепш, чым у Расіі. Але ёсць новая зона баявых дзеянняў – кіберпрастора.
«Думаю, як альянс мы маем перавагу. Але ёсць сферы, дзе мы не дацягваем, у тым ліку кібербяспека. Расійцы ў ёй даволі моцныя», – лічыць Кэртыс Скапароцці, вярхоўны камандуючы аб’яднаных сілаў NATO ў Еўропе.
Яшчэ ў лістападзе кіраўніцтва брытанскіх і балтыйскіх спецслужбаў паведаміла пра ўстойлівыя атакі расійскіх хакераў супраць еўрапейскіх энергетычных і тэлекамунікацыйных сетак у спалучэнні з кампаніямі дэзынфармацыі.
«У кібер-бяспецы прыняты і закон, і зробленыя канкрэтныя захады, каб як мага больш элімінаваць рызыкі, звязаныя з кібернетычнымі ды тэхнічнымі пагрозамі», – заявіў Раймундас Каробліс.
Што да інфармацыйных атак, ім у Літве супрацьстаяць не толькі міністэрствы, але і народны добраахвотніцкі рух. Яны завуць сябе «эльфамі», бо змагаюцца супраць расійскіх «троляў». Большасць пад сваймі імёнамі, частка – ананімна.
«Яны рэагуюць на расійскую прапаганду і носьбітаў расійскай прапаганды, стараюцца гэтыя міфы развеяць і расказаць праўду», – у размове з «Белсатам» прызнаецца Ванагас, актывіст руху літоўскіх «эльфаў». «Ванагас» перакладаецца з літоўчкай як «ястраб».
Інтэрнэт-рух «эльфаў» з’явіўся ў Літве ў 2014-м і цяпер імкліва распаўсюджваецца па Еўропе.
Працягвае Ванагас: «Усё пачалося з галоўных парталаў Літвы, дзе асноўная барацьба была ў каментарах. У той час яны былі амаль стоадсоткава ў руках у «троляў». Кожны пазітыўны артыкул каментавалі «тролі», пісалі, што ўсё кепска».
«Эльфы» – гэта проста актыўныя грамадзяне Літвы, літоўцы, палякі, беларусы і расійцы. Яны манітораць літоўскія парталы і сацыяльныя сеткі, шукаюць «ботаў» і «троляў», б’юць бан-хамерамі па фальшывых акаўнтах, абвяргаюць фэйкавыя навіны.
Усё ў межах закону. У лістападзе прарасійскія «тролі» апублікавалі спіс «эльфаў» з асабістымі звесткамі. На гэтым тыдні «эльфы» адказалі новым парталам – «Vatnikas», паводле ўзору ўкраінскага «Міратворца». На сёння ў спісе літоўскіх «ватнікаў» – паўтары сотні асобаў, што распаўсюджваюць фальшывую інфармацыю.
«Калі ты кажаш, што Літве цяжка, гэта не значыць, што ты «ватнік», бо цяжкасці ёсць. Але тыя, хто ачарняе Літву, Еўразвяз, робяць гэта свядома, туды трапляюць», – кажа «эльф» Ванагас.
І «эльфы», і міністр абароны лічаць, што ў выніку прыхаваных расійскіх інфармацыйных атак літоўскае грамадства навучылася супрацьстаяць варожай прапагандзе. Выпрацавала імунітэт і стала мацнейшым.
Паводле belsat.eu