Другі раўнд украіна-расейскіх перамоваў у Белавежскай пушчы завяршыўся. Што вырашылі?

Ёсць невялікія пазітыўныя зрухі.

08640000_0a00_0242_e786_08d9fd2aa687_w408_r1_s.jpg

Па словах дарадцы кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, Кіеў не атрымаў вынікаў, на якія разлічваў.

Зрэшты, адзначыў чыноўнік, Расеі і Украіне ўдалося дамовіцца аб магчымасці часовага спынення агню для арганізацыі гуманітарных калідораў. Бакі чакаюць трэцяга раўнда перамоў, якія пройдзе ў хуткім часе.

У сваю чаргу прадстаўнік Расеі Уладзімір Мядзінскі назваў дасягнутыя на перамовах з украінскай дэлегацыяй пагаднення істотным прагрэсам. «Паводле часткі пытанняў удалося знайсці паразуменне», — заявіў ён.