Чаму беларускае войска палепшыла пазіцыі ў рэйтынгу Military Strength Ranking?

Беларускае войска ў рэйтынгу мацнейшых армій свету перамясцілася з леташняга 49-га месца на 41-е. Чаму гэта адбылося і якія іншыя месцы ў «ваенных» рэйтынгах маюць беларускія ўзброеныя сілы?

army_1.jpg


Дынаміка за тры гадыThinktanks.by вырашыў прааналізаваць, чым адрозніваюцца леташнія дадзеныя пра армію Беларусі з бягучымі ў рэйтынгу Military Strength Ranking (Firepower Index 2018.), складзеным арганізацыяй Global Firepower.
Такім чынам, паводле дадзеных складальнікаў рэйтынгу-2016, беларуская армiя валодала 37 знішчальнікамі (перахопнікамі), 105 штурмавікамі, 34 транспартнымі самалётамі, (агульная колькасць самалётаў — 181), 22 баявымі верталётамі, 123 рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню і 1665 танкамі.
У рэйтынгу Military Strength Ranking-2017 дадзеныя адрозніваюцца. Паводле інфармацыі экспертаў Global Firepower, армія Беларусі мае 43 знішчальніка (+ 6), 105 штурмавікоў (+0), 34 транспартных самалёта (агульная колькасць самалётаў — 193 (+12), 21 баявы верталёт (-1), 123 рэактыўныя сістэмы залпавага агню (+0) і 515 (-1150) баявымі танкамі.
А вось дадзеныя Military Strength Ranking за 2018 год. Паводле гэтых дадзеных, ВПС Беларусі маюць 43 знішчальніка (+0), 111 штурмавікоў (+ 6), 67 транспартных самалётаў (+33) і 21 баявой верталёт (+0) (агульная колькасць самалётаў 202 (+9). Пры гэтым колькасць рэактыўных сістэм залпавага агню і баявых танкаў не змянілася. Іх, як і ў 2017, эксперты Global Firepower налічылі ў Беларусі 123 і 515 адпаведна.
Аднак не толькі з-за прыросту авіяцыі палепшыліся пазіцыі Узброеных Сіл Беларусі ў Military Strength Ranking. Варта звярнуць увагу, што калі ў 2016 і 2017 года ў рэйтынгу разглядаліся 126 краін свету, то даследаванні 2018 году — 136.

Power Index

Акрамя таго, магутнасць армій свету ў рэйтынгу вызначаецца па зводнаму Power Index. У Беларусі ў мінулым годзе ён складаў 0,8109. У 2018 годзе — 0,7315. Ідэальным лічыцца вынік у нуль балаў. Гэта калі дасягаецца ідэальны баланс узбраенняў, эканомікі, насельніцтва, і масы іншых фактараў, што ў прынцыпе, як запэўніваюць складальнікі, не рэальна. Хоць, як паказваюць лічбы, у Беларусі за год баланс некалькі палепшыўся.
У лідэра рэйтынгу ЗША Power Index — 0,0818. У Расіі, якая знаходзіцца на другім месцы Power Index — 0,0841, у Кітая, што замыкае тройку лідэраў ён — 0,0852.
Таксама ў Топ-10 рэйтынгу ўвайшлі арміі Індыі, Францыі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Карэі, Японіі, Турцыі і Германіі. Апошняе месца ў спісе, як і ў мінулым годзе, заняла армія Бутану, якая мае 2 транспартныя самалёты, 2 верталёта і 10 БТР.
Арміі краін-суседзяў Беларусі ў рэйтынгу занялі наступныя месцы: Расіі — 2-е, Польшчы — 22-е, Украіны — 29-е, Літвы — 95-е, Латвіі — 105-е.

Іншыя «ваенныя» рэйтынгі

У рамках агульнага рэйтынгу Military Strength Ranking даюцца і больш вузкія, спецыялізаваныя. Так у 2018 годзе беларускае войска заняла 14-е месца сярод узброеных сіл Еўропы (разглядалася 33 краіны).
У рэйтынгу 2018 ўлічваецца, што па агульнай колькасці насельніцтва Беларусь займае 85 пазіцыю сярод параўнаных краін. Пры гэтым па колькасці арміі (56 тыс 500 чалавек) Узброеныя сілы Беларусі займаюць 63 месца.
Па агульнай колькасці самалётаў (202) беларуская армія займае 48 месца.
Па колькасці аэрадромаў (65) Беларусь займае 71 месца.
Па агульнай колькасці танкаў Беларусь займае 35 месца, паколькі па дадзеных складальнікаў рэйтынгу ў Беларусі іх 515 адзінак.
Таксама 35 месца ў беларускай арміі па колькасці баявых браніраваных машын (БТР, БМП, БРДМ і г.д.). Іх 2321 адзінка.
З0-е месца ў Беларусі па рэактыўных сістэмах залпавага агню (123)
Самае высокае месца ў войска Беларусі — па колькасці самаходнай артылерыі. ВС Беларусі, маючы 583 такіх ўстаноўкі, займаюць 10-е месца ў свеце.
Паводле thinktanks.by