Антон Герашчанка: 19 снежня Пуцін вылезе з бункера дзеля атрымання кантролю над беларускім АПК
Загнаны ў кут крамлёўскі кіраўнік спадзяецца асабіста ўгаварыць Лукашэнку даць падмацаванне або ўступіць у вайну з непакорлівай Украінай, перакананы дарадца міністра Унутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.
Менавіта так варта разумець афіцыйныя паведамленні пра неабходнасць абмеркаваць «пытанні бяспекі і сумесныя меры рэагавання на ўзнікаючыя выклікі».
Да таго ж Пуцін хоча атрымаць кантроль над АПК Беларусі, лічыць Герашчанка, пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале.
Расійскі абаронна-прамысловы комплекс ужо пераведзены на ўзмоцнены рэжым працы, аднак у наступным годзе Крэмль хоча яшчэ павялічыць дзяржабаронзаказ.
Таксама РФ плануе на сваёй тэрыторыі адкрыць вытворчасць беспілотнікаў тыпу Shahed-136. Пра гэта паведамляе «Цэнтр нацыянальнага супраціву» са спасылкай на даныя беларускага падполля.
Акрамя таго, расіяне спрабуюць атрымаць кантроль над беларускім АПК. І менавіта гэта пытанне ўжо абмяркоўвалася падчас апошняга візіту Шайгу ў Беларусь.