Актывісты «Альтэрнатывы» нагадалі мінчукам аб нацыянальных сімвалах Беларусі

Плакат з надпісам «Беларусы! Вось наш сапраўдны сцяг» быў размешчаны ў пераходзе каля Камароўскага рынка, пад скражываннем вуліц Веры Харужай і Куйбышава. Побач быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг і выява гербу Пагоня.



Акцыя была прымеракавана да гадавіны сумнавядомага рэферэндуму 14 мая 1995 года, калі была зменена беларуская нацыянальная сімволіка на псеўда-БССРаўскую.

Варта адзначыць, шмат мінакоў выказала падтрымку і падзяку актывістам. Некаторыя з салідарных грамадзян нават рабілі фотаздымкі і сэлфі. На момант 16:30 сімволіка яшчэ заставалася некранутай.

Прэс-служба «Альтэрнатывы»