241-шы дзень вайны Расіі ва Украіне: масіраваныя абстрэлы Кіеўскай, Львоўскай, Чаркаскай абласцей

Расія працягвае тэрарызаваць мірнае насельніцтва Украіны. Усё новыя ўкраінскія гарады зведваюць ракетныя абстрэлы.

Ілюстрацыйнае фота: «УНІАН»

Ілюстрацыйнае фота: «УНІАН»


Сёння ноччу па ўсёй Украіне была аб'яўленая паветраная трывога. Атакавалі Ковель, Луцк, Роўна, СПА працавала ў Кіеўскай вобласці, бамбілі таксама Запарожжа, Хмяльніцкую, Адэскую, Чаркаскую вобласці. Інфармацыя пра ахвяр на дадзены момант удакладняецца. Вядома, што ў выніку двух абстрэлаў Харкава ЗРК С-300 раненні атрымалі 11 чалавек. Бахмут абстралялі касетнымі боепрыпасамі з сістэм «Град», колькасць ахвяр не паведамляецца. У Луцку пашкоджаны «аб'ект энергетыкі», ударнай хваляй зачапіла жылы дом. Ёсць пацярпелы.
Як паведамляе Генштаб УСУ, Расія рыхтуе акупаваны Херсон да вулічных баёў. У горадзе, які пакінула значная частка насельніцтва, расійскія салдаты пераапранаюцца ў грамадзянскае адзенне і займаюць пазіцыі. Таксама паведамляецца, што Кахоўскую бальніцу вызваляюць ад пацыентаў і персаналу.
За мінулыя суткі, паводле звестак аператыўнага камандавання «Поўдзень», былі знішчаны тры склады з боепрыпасамі, 53 адзінкі варожай тэхнікі — у тым ліку адзін «Град», танк, тры адзінкі аўтабранятэхнікі. Знішчаныя таксама вялікая колькасць тэхнікі і апорныя пункты ў Берыслаўскім і Баштанскім раёнах, пазіцыі СПА ў Кахоўскім раёне. Пашкоджаныя 6 браніраваных машын і 2 мінамёты. Забітыя 17 расійскіх вайскоўцаў.
Паводле unian.net