У Гродне адмянілі open-air «Кінемо»
Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.
У Гродне сёлета адмянілі традыцыйныя паказы open-air «Кінемо» — фэсту нямога кіно і сучаснай музыкі. Гэтыя паказы адбываліся ў Гродне з 2014 года.
У сацсетках арганізатары напісалі: «Запланаваныя паказы ў Гродне не адбудуцца па незалежных ад арганізатараў прычынах. Мы не губляем надзеі, што сонца ўзыйдзе вельмі хутка і мы будзем сустракаць світанак разам з вамі».
Паказы фільмаў мусілі адбыцца 9-11 ліпеня на падворку музея гісторыі ды рэлігіі.