Топ-10 фільмаў Генры Фонда

Аднойчы актор пачуў фразу: «Уяві сабе: камера павольна плыве па постаці бандыта, зьнізу ўверх, да яго пісталета, які ён выхоплівае і страляе ў дзіця. Затым камера ўздымаецца да твару бандыта… і гэта Генры Фонда». Справа тут вядома ў тым, што Фонда ўспрымаўся як станоўчы супергерой Амэрыкі, які грае ролі тых, хто спраўляецца з дрэннымі хлопцамі. Відавочна, што і самому актору гэта прыелася. З нагоды яго народзінаў склалі сьпіс лепшых дзесяці роляў актора. Прыемнага прагляду!

Генры Фонда

Генры Фонда

Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.

Нумар 10. Вайна на Дзікім Захадзе (How the West Was Won). 1962

how_the_west_was_won_1.jpg

Перад намі  шырокая эпапея пра амэрыканскі Дзікі Захад. Яна ўвасабляе сабою веліч клясычнага галівудзкага кінематографа. Гэты фільм, які разгортваецца праз жыцьцё некалькіх пакаленьняў, зьяўляецца зборам асабістых гісторый. Яны сплеценыя разам, кожная зь якіх уяўляе сабой разьдзел у гісторыі Захаду. Пяць навэл, якія паставілі тры знакавыя рэжысэры: Джон Форд, Генры Хэтуэй і Джордж Маршал.

Вельмі моцны акторскі склад, які ўключае і выдатных Генры Фонда і Грэгары Пэка, што забясьпечыла відовішча на амаль тры гадзіны.

Стужка была ўнесеная ў нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.

Нумар 9. Самы доўгі дзень (The Longest Day). 1962

the_longest_day_1.jpg

На вайне кожны дзень як жыцьцё. Калі ты не выцягнуў шчасьлівы квіток на заўтра — тваё жыцьцё прыйшло да скону. Апроч гэтага перажыць дзень — гэта не проста прачнуцца, пасьнедаць, схадзіць на працу і павячэраць перад сном — гэта значыць зрабіць неймаверныя высілкі, каб цябе не разарвала, не прастрэліла. Самы доўгі дзень у герояў Генры Фонда, Джона Ўэйна і Шона Конэры быў 6 чэрвеня 1944 года — калі адбылася знакамітая высадка войскаў хаўрусьнікаў у Нармандыі.

Гэта толькі зараз, праз гады мы бачым хібы і слушныя захады вайсковага кіраўніцтва, але тады, у той самы дзень, у тую самую хвіліну, калі яно пачалося — было зусім невідавочна, як складзецца апэрацыя, якую рыхтавалі месяцамі. Усё сапсаваць і трагічна зьнішчыць армію мог звычайны дождж ці наадварот сонца.

Гледзячы гэты фільм, вы пройдзеце шлях ад авіяносца да земляў на поўначы Францыі, паспрабуеце застацца ў жывых, будзеце аплакваць загінулых сяброў.

Нумар 8. Эзэбэль (Jezebel). 1938

jezebel.webp

Стужка Ўільяма Ўайлэра перш за сё прынесла чарговы момант славы для Бэт Дэвіс. Акторка перадала нутраную мітусьню жанчыны, упартасьць якой прывяла да сацыяльнага падзеньня. За гэтую ролю Бэт Дэвіс атрымала ўзнагароду Оскар як лепшая акторка года.

Гісторыя ў фільме разгортваецца на фоне Новага Арлеану напярэдадні Грамадзянскае вайны ў ЗША. Стрыманы і годны вобраз мужчыны, у выкананьні Генры Фонда, стаў непераадольнай перашкодай у жыцьці гераіні Бэт Дэвіс. Іх бурныя адносіны траплюць у пагрозу праз празьмерную ганарлівасьць аднаго з галоўных герояў. Гэта адначасова і вельмі рамантычны фільм, і вельмі тонка-псыхалягічны. Адзін крок, адзін вечар, адна сукенка могуць вырашыць усю будучыню.

Нумар 7. Гронкі гневу (The Grapes of Wrath). 1940

the_grapes_of_wrath.jpg

Экранізацыя галоўнага рамана Джона Стэйнбэка стала кінематаграфічным трыюмфам. Фільм адлюстроўвае суровыя рэаліі амэрыканскай Вялікай дэпрэсіі з непахіснай сумленнасьцю і глыбокім суперажываньнем.

Рэжысэр Джон Форд, вядомы сваёй здольнасьцю перавесьці на экран эпічны размах чалавечай барацьбы, стварыў фільм, які адначасова зьяўляецца сацыяльным камэнтаром да падзеяў навакол, а таксама глыбока кранальнай чалавечай драмай.

Гледачы трапяць на пыльныя, бязлюдныя пэйзажы, у якіх адбываецца пакутлівае падарожжа сям'і ў пошуках лепшай долі. Стужка, як і кніга, абавязкова закрануць вашае сэрца. Сапраўдны рэалізм даўняй Амэрыкі.

Нумар 6. Па мэтадзе Харма (In Harm's Way). 1965

in_harm_s_way_1.webp

Стужка Ота Прэмінджэра з Кіркам Дугласам Генры Фонда і Джонам Уэйнам разгортваецца на фоне Ціхаакіянскага тэатра падчас Другой сусьветнай вайны. Дуглас, які грае змучанага камандзіра, зьяўляецца чалавекам, які трапіў у пастку глыбокіх нутраных канфліктаў, якія адбываюцца паралельна зь вялікай бітвай.

Фільм, хоць і грандыёзны па сваім размаху, ніколі не губляе з-пад увагі людзей, якія жывуць і паміраюць у гэты ваенны час. Адносіны, суперніцтва і раманы, якія ўзьнікаюць, дадаюць глыбіні карціне, без якіх гэта было б простым ваенным апавяданьнем “Беларусьфільма”.

Даўжыня стужкі сягае амаль трох гадзінаў, і, магчыма некаторыя падсюжэты можна было б зрабіць больш дынамічна.

Нумар 5. Сыстэма бясьпекі (Fail Safe). 1964

fail_safe_1.jpg

На мяжы пяцідзясятых і шасьцідзясятых выйшлі эталонныя фільмы на тэматыку ядзернай вайны. Стужка Сідні Люмэта крыху пераклікаецца з пазьнейшай «Калос: Праэкт Форбіна».

Калі кампутарная памылка адпраўляе амэрыканскія бамбавікі ў СССР, каб разбамбіць Маскву ўшчэнт, амэрыканскі прэзыдэнт у выкананьні Генры Фонда павінен паведаміць камуністычнаму кіраўніцтву аб тым, што здарылася. Адначасова ён спрабуе прадухіліць канец сьвету.

Пасьля сканчэньня фільму гледачы ўбачаць цікавыя тытры, якія зьявіліся пры настойлівым пажаданьні міністэрства абароны ЗША:

«Строгая сістэма гарантый і кантролю гарантуе, што такія падзеі, як апісаныя ў гэтай гісторыі, не могуць адбыцца на самай справе».

Нумар 4. На залатой сажалцы (On Golden Pond). 1981

on_golden_pond_1.avif

Стужка, галоўныя ролі ў якой выконваюць акторы, якім на дваіх было 150 на момант здымкаў — Кэтрын Хёпбэрн і Генры Фонда. Найлепшая акторка ў гісторыі кінематографа атрымала за гэты фільм сваю чацьвертую ўзнагароду Оскар. Падзеі пачынаюцца ўлетку, а сканчваюцца ўвосень.

Ля сажалкі, абсыпанай гісторыямі сям’і, герой Генры Фонда прадчувае хуткі адыход да вечнасьці, і разам з жонкай запрашаюць правесьці гэты час сваю дачку зь яе сям’ёй. Гэты фільм таксама пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей.

Фонда атрымаў нарэшце запаветную ўзнагароду Оскар за лепшую мужчынскую ролю, гэта стала вельмі сымбалічнай падзеяй, бо толькі за год да фільма ён быў ушанаваны гэтай прэміяй, але ў якасьці “Ганаровага Оскару”, які звычайна даецца сталым акторам за дасягненьні ўсяго жыцьця. Як бачым, крыху пасьпяшаліся, і Генры здолеў паказаць свой талент зноў.

Зрэшты, гэта была адна з двух яго апошніх роляў, і ў 1982 годзе цудоўны актор спачыў.

Нумар 3. Форт Апачы (Fort Apache). 1948

fort_apache.webp

Адзін з самых захапляльных вэстэрнаў у гісторыі. Джон Форд, рэжысэр, які стаў сваеасаблівым каралём жанра, зьняў шыкоўнае кіно. Ён распавядае гісторыю, якая паказвае гледачам заблытаную сацыяльныя герархію ўсярэдзіне ваеннага фарпоста. Разам з гэтым адбываюцца эпічныя сутыкненьні паміж пасяленцамі і карэннымі амэрыканцамі.

Па-сапраўднаму магутная апэратарская праца фільма, на фоне самай знакамітай даліны Дзікага Захаду, стварае велічную візуалізацыю, якая захапляе з першых кадраў.

Джон Уэйн у ролі капітана і Генры Фонда ў ролі бескампраміснага падпалкоўніка будуць спрабаваць высьветліць хто мае больш моцны стрыжань. Вайсковы абавязак часам уваходзіць у страшэнны канфлікт з чалавечнасьцю.

Нумар 2. Аднойчы на Дзікім Захадзе (Once Upon a Time in the West). 1968

once_upon_a_time_in_the_west_2.png

Стандартныя, палутарагадзінныя фільмы — гэта ня ў гусьце Серджыа Леонэ. Ён стварае маштабныя, эпічныя творы мастацтва, падрыхтуйцеся глядзець карціну цэлы вечар – амаль тры гадзіны хараства.

Генры Фонда разам з Чарльзам Бронсанам і прыгажуняй Клаўдыяй Кардынале будуць трымаць вас у напружаньні ўвесь час. Пра тое, якім чынам рэжысэру ўдалося запрасіць суперзорку Генры Фонда ў свой фільм – ведаюць амаль усе аматары жанру вэстэрн, дазволім сабе нагадаць легендарную фразу, якую пачуў актор. «Уяві сабе: камера павольна плыве па постаці бандыта, зьнізу ўверх, да яго пісталета, які ён выхоплівае і страляе ў дзіця. Затым камера ўздымаецца да твару бандыта… і гэта Генры Фонда».

Справа тут вядома ў тым, што Фонда ўспрымаўся як станоўчы супергерой Амэрыкі, які грае ролі тых, хто спраўляецца з дрэннымі хлопцамі. Відавочна, што і самому актору гэта прыелася.

А ў цэнтры сюжэту — гераіня Клаўдыі Кардынале, забойства якой замаўляе багаты чалавек, каб захапіць яе надзел зямлі для сваіх мэтаў. Аднак у яе знаходзяцца абаронцы.

Нумар 1. Ня той чалавек (The Wrong Man). 1956

the_wrong_man_1.png

Стужка распавядае пра Мані Балестрэра ў выкананьні Генры Фонда, сем'яніна і музыкі, якога несправядліва абвінавачваюць у рабаваньні. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і зьяўляецца адным з самых асабістых фільмаў Хічкока, які дасьледуе тэмы справядлівасьці і невінаватасьці. Рэжысэр фэерычна стварае адчуваньне клаўстрафобіі і бездапаможнасьці, калі галоўны герой трапляе ў жах бюракратыі і юрыдычных працэдураў.

Увага да дэталяў фільма надаюць яму звышаўтэнтычнасьць, і гледачы адчуваюць сябе ў пастцы, у якую трапіў герой Генры Фонда. Фільм разглядае вечныя тэмы, актуальнасьць якіх, на жаль, ніколі не будзе вычарпанай. І таму сёньня стужка глядзіцца сьвежай, нібы толькі на днях зьявілася на Нэтфліксе.

Прыемнага прагляду!