Святочны канцэрт #БНР100 у Магілёве

У Магілёве 1 красавіка ў грамадскім цэнтры "Кола" пройдзе святочны канцэрт у межах святкавання стагоддзя ўтварэння БНР.

b9leq2ixvye.jpg


Вечарыну ладзіць Таварыства беларускай мовы ў Магілёве.
У канцэрце возьмуць удзел музыкі: Юрась Несцярэнка, Андрусь Такінданг, а таксама магілёўскі рок-гурт LIS. Чакаецца невялічкая віктарына па тэме БНР з прызамі ад Алеся Мазаніка!
Пасля выступу музыкаў пачнуцца танцы: беларускія народныя, а затым — рок-н-рол.
Прыходзьма 1 красавіка на канцэрт! Бярыце з сабой сяброў, добры настрой і салодкія пачастункі! Увесь час можна будзе каштавацца гарбатай, кавай.
Імпрэза адбудзецца па адрасе: Магілёў, зав. Чкалава, 16.
Пачатак у 16:00, уваход вольны!