«Дай Дарогу!» выступілі ў Мінску пад бел-чырвона-белымі сцягамі (фота+новы кліп)
Берасцейскія панкі 28 верасня выступілі з вялікім канцэртам у гонар сёмага дня нараджэння мінскага клуба Re:public і прэзентавалі новы кліп.
На разагрэве гралі хлопцы з «Без Билета» з чароўнай касмічнай праграмай.
Тэксты песень «Дай Дарогу!» уздымаюць многія праблемы, якія тычыцца амаль кожнага беларуса. Гэта і прызыў у войска, пошук працы, нізкія заробкі і г.д.
Гэтым разам музыкі прэзентавалі кліп на песню «Помоги». Герой відэа піша ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі і просіць дапамогі ў набыцці кватэры, каб была магчымасць «размножыцца», але робіць геніяльную навуковую вынаходку. Атрымаўся моцны сацыяльны ролік з элементамі фантастыкі.