А вы ведаеце, хто на другім месцы па інвестыцыях у Беларусь?
Па-за межамі інфаграфікі засталіся Турцыя, Іран, ЗША, Германія. А
таксама прымежныя фундатары: Эстонія, Латвія і Літва, для якіх Беларусь
патэнцыйна цікавая як блізкая тэрыторыя, за чый кошт можна пашырыць
лакальны балтыйскі рынак. Прыкметны і аб’ём польскіх інвестыцый: палякаў
у свой час зацікавілі вольныя эканамічныя зоны ў прымежных Брэсце і
Гродна, калі яны зразумелі, што, літаральна не адыходзячы ад польскай
мяжы, ёсць магчымасць інвеставаць у вытворчасць на палегчаных падатковых
умовах.