Ты мне не брат. Як Беларусь страчвае гарады-пабрацімы. Інфаграфіка
Ад пачатку вайны ва Ўкраіне становіцца ўжо тэндэнцыяй масавае скасаваньне сяброўскіх дачыненьняў між гарадамі Эўропы і Беларусі. Гарады-пабрацімы становяцца чужымі праз таксычнасьць зносінаў з беларускім. На жаль.

Што такое гарады-пабрацімы?
Гэта гарады розных краінаў, якія маюць пагадненьні аб пабрацімстве і супрацоўніцтве ў эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах. Супрацоўніцтва гарадоў праяўляецца наступным чынам: абмен дэлегацыямі, мастацкімі і спартовымі калектывамі, выставамі, літаратурай, кінафільмамі і інфармацыяй аб досьведзе вядзеньня гарадзкой гаспадаркі. Акрамя гэтага, статус пабрацімаў мае на ўвазе падтрымку таго населенага пункту, які пацярпеў ад прыродных катаклізмаў, тэхнагенных катастрофаў, войнаў.
Першай парай гарадоў-пабрацімаў у сьвеце сталі ў 1944 Ковентры і Сталінград (Валгаград), як два зруйнаваных падчас вайны месца. Іранічным зьяўляецца тое, што ў 2022 Ковентры разарваў гэтае пагадненьне з Валгаградам у сувязі з нападам Расеі на Ўкраіну.
А што Беларусь?
У нас гэтыя парадненьні гарадоў пачаліся з 1950-х. Зараз больш за 30 гарадоў маюць падобныя сувязі. Але, як выявілася, іх можна і губляць, чым якраз і займаюцца пасьля 24 лютага беларускія гарады.
Давайце паглядзім.
Магілёў і Клайпеда

Гародня і Ўроцлаў

Баранавічы і Гдыня

Баранавічы і Елгава

Гародня і Беласток

Баранавічы і Бяла-Падляска

Баранавічы і Шаўляй

Браслаў і Мікалаеў

Магілёў і Мікалаеў

Гомель і Чарнігаў

Баранавічы і Палтава

І ўрэшце, сталіцы — Менск і Кіеў

Які горад будзе наступным?