Жызнеўскі неўзабаве можа быць ушанаваны званнем Героя Ўкраіны

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў змены да закону «Пра дзяржаўныя ўзнагароды», якія дазволяць узнагародзіць званнем Героя Ўкраіны некалькіх замежных грамадзян, якія загінулі ў час Рэвалюцыі годнасці ў 2014 годзе.

zyzneuski_1.jpg

«Украіна ўдзячная і заўсёды будзе памятаць подзвіг герояў Нябеснай сотні, якія аддалі самае каштоўнае — сваё жыццё. Аддалі яго ня толькі за свабоду нашай дзяржавы, але і за тое, каб захаваць дэмакратыю і свабоду ва ўсёй Еўропе і ва ўсім свеце», — адзначыў Пятро Парашэнка ў час падпісання закону.
Украінскі прэзідэнт дадаў, што, дзякуючы самаахвяраванню герояў Нябеснай сотні, сярод якіх і трое замежных грамадзян, Украіна атрымала ўнікальны шанец якасна зьмяніць краіну. «На свой вялікі подзвіг Нябесная сотня ішла свядома і без усялякага страху, гэтак жа як і сёння ўкраінскія героі абараняюць нашу дзяржаву ад расійскага агрэсара на Данбасе. Яны абараняюць права Ўкраіны быць сапраўды незалежнай, паспяховай еўрапейскай краінай», — дадаў ён.
Вярхоўная Рада Ўкраіны 13 красавіка ўхваліла змены да закону «Пра дзяржаўныя ўзнагароды», згодна з якімі званне Героя Ўкраіны будзе прысвойвацца як выключэнне тым іншаземцам, якія ўжо «узнагароджаныя ордэнам Герояў Нябеснай сотні, а таксама за здзяйсненне выключнага геройскага ўчынку, звязанага з адстойваннем канстытуцыйных прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека падчас Рэвалюцыі годнасьці (лістапад 2013-га — люты 2014 году)».
З адпаведнай ініцыятывай Пятро Парашэнка выступіў пасьля сустрэчы з сем’ямі герояў Нябеснай сотні, што адбылася сёлета 20 лютага.
Ордэнамі Героя Нябеснай сотні пасмяротна ўзнагароджаныя трое замежных грамадзян — Міхась Жызнеўскі (Беларусь), Зураб Хурцыя і Давід Кіпіяні (Грузія).
Паводле Радыё Свабода