Жыхары Віцебскага раёна пратэстуюць супраць падаражэння праезду

Жыхары Заронаўскага сельсавета Віцебскага раёна накіравалі калектыўны зварот у Віцебскі аблвыканкам ў сувязі з закрыццём Полацкага моста ў Віцебску.

1542698187_dscn04271.jpg

Пра гэта распавяла актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушковская.
Паводле яе, агулам свае подпісы паставілі 120 чалавек з розных населеных пунктаў. Акрамя таго, подпісы збіраліся ў пасажыраў аўтобусаў.
Згодна з звароту, у сувязі з закрыццём моста змяніўся маршрут руху і прыпынкаў грамадскага транспарту ў раёне і Віцебску, павялічыўся час у дарозе, а таксама вырас кошт праезду, для некаторых вёсак амаль удвая.
У сувязі з гэтым жыхары сельсавета патрабуюць у выпадку немагчымасці адкрыцця Полацкага моста кампенсаваць выдаткі на праезд з-за яго падаражэння, зрабіць карэкцыю руху транспарту без шкоды для насельніцтва, а таксама ўзгадніць з людзьмі зручныя для іх прыпыначныя пункты.
Паводле bchd.info