Жыхар Берасця перарабіў УАЗ, каб той ездзіў на дровах

Механік з Берасьця сваімі рукамі стварыў газагенератарную ўстаноўку, якая працуе на дровах, піша Радыё Свабода. У адмысловыя бочкі, прымацаваныя ззаду машыны, дастаткова накідаць дроў, каб завесці рухавік.

kuplyu_drova_tverdyh_porod_photo_big.png

20 кілаграмаў драўніны хапае на тое, каб праехаць каля 100 кіламэтраў. Рухавік, які працуе на дровах, экалагічна чысцейшы за бензінавы, бо выкідвае ў атмасферу толькі вуглякіслы газ.
Раней газагенэратарныя ўстаноўкі выкарыстоўваліся масава, але пасля 60-х гадоў на змену дровам прыйшоў бензін.