За наезд на супрацоўнікаў МУС 11 жніўня мінчаніну пагражае да 25 гадоў
Следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб наездзе на супрацоўнікаў МУС ноччу 11 жніўня. Абвінавачаным па справе праходзіць мінчанін, яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі, паведаміў Sputnik начальнік галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Яўген Архірэеў.
Следства выявіла, што каля гадзіны ночы 24-гадовы вадзіцель ехаў на BMW па вуліцы Прытыцкага і накіраваў свой аўтамабіль на групу супрацоўнікаў міліцыі. Пасля гэтага ён знік з месца здарэння. У выніку наезду пацярпелі пяць ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС ва ўзросце ад 23 да 29 гадоў.
— На наступны дзень хлопец звярнуўся ў міліцыю з заявай аб згоне аўтамабіля. Акрамя гэтага, будучы дапытаны ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках, ён увёў у зман следчых сваімі сведчаннямі, спрабуючы такім чынам адысці ад адказнасці. Нягледзячы на гэта, следчыя ўстанавілі сапраўдныя абставіны таго, што адбылося і месцазнаходжанне аўтамабіля — транспартны сродак быў знойдзены ў вадаёме, — паведамілі ў СК.
У дачыненні да кіроўцы BMW была ўзбуджаная крымінальная справа па некалькіх артыкулах КК Беларусі, у тым ліку і на падставе ч. 1 арт. 14, ст. 362 (Замах на забойства супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
tut.by