З рэстаранаў «Макдоналдс» пачалі прыбіраць шыльды (фота)
Сетка рэстаранаў хуткага харчавання «Макдоналдс» сыходзіць з Беларусі. На яе месцы з'явіцца расійскі брэнд фастфуду «Вкусно — и точка».
У сацсетках з'явіліся фотаздымкі, як рабочыя прыбіраюць фірмовыя шыльды з рэстаранаў хуткага харчавання «Макдоналдс» у Мінску. Заўважана, што шыльды паздымалі з будынка на мінскай вуліцы Шаранговіча.
Раней стала вядома, што «Макдоналдс» сыходзіць з Беларусі, саступаючы месца расійскай сетцы «Вкусно — и точка». Відавочна, што прычынай стала вайна ва Украіне, у якой Беларусь бярэ ўдзел на баку агрэсара. Праз гэта з краіны памалу сыходзіць заходні бізнес.
Раней аб сыходзе з беларускага рынку абвясцілі гандлёвая сетка мэблі для дома «IKEA», крамы адзення «H&M», медычныя лабараторыі «Synevo» і іншыя вядомыя брэнды.