Вазочнік узяў крэдыт у банку і набыў гэтаму банку мабільны пандус
Аляксандр Аўдзевіч цэлы год прасіў «МТбанк», кліентам якога ён з’яўляецца, усталяваць пандус на ўваходзе ў адно з аддзяленняў банку ў Лідзе. Не дачакаўся… І зрабіў гэта сам.
28 жніўня вазочнік апублікаваў на сваім «Facebookʼу» відэа ўстаноўкі пандуса.
Пандус Аляксандр набыў на грошы, якія ён узяў у крэдыт у «МТбанк».
На наступны дзень «МТбанк» парасіў прабачэння і «прапанаваў зрабіць штосьці разам», напісаў Аўдзевіч у «Facebookʼу».
Аляксандру Аўдзевічу 31 год. З юнацтва ён захапляўся экстрымам, а ў 2011 годзе трапіў у аварыю на матацыкле. Пасля трагічнай падзеі ён стаў інвалідам-вазочнікам.
Паводле belsat.eu