У Мінску сёння затрыманыя дзясяткі чалавек
Міліцыя прыйшла на мерапрыемства "Гавары праўду". Актывістаў пасадзілі ў аўтазакі. Здарэнне адбылося ў суботу, 24 жніўня. Актывісты грамадзянскай кампаніі праводзілі ў сваім офісе арганізацыйнае мерапрыемства.
![autazakk.jpg autazakk.jpg](/img/v1/news/full/autazakk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як інфармуеБелаПАН, для сяброў "Гавары праўду" з рэгіёнаў былі наладжаныя заняткі ў рамках ініцыятывы "Народны рэферэндум" і з улікам будучых выбараў у мясцовыя саветы.
Спачатку міліцыя заблакавала дзверы офіса, нікога адтуль не выпускала. Пасля ўдзельнікаў мерапрыемства пасадзілі ў аўтазакі і павезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска.
Адзначым, што на момант з'яўлення ў офісе міліцыі там знаходзілася каля 30 чалавек.
Пасля 16-й гадзіны затрыманых паступова пачалі выпускаць. Аднак каля будынка РУУС Кастрычніцкага раёна затрымлівалі відэааператара БелаПАН Васіля Сямашку.
Дзясяткі актывістаў "Гавары праўду" прабылі ў міліцыі больш за тры гадзіны
![http://euroradio.fm/files/field/image/2013/08/946375_563989960321213_122801290_n.jpg 946375_563989960321213_122801290_n.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2013/08/946375_563989960321213_122801290_n.jpg)
Фота з акна офіса "Гавары праўду"
![http://euroradio.fm/files/field/image/2013/08/1175282_564037223649820_925527156_n.jpg 1175282_564037223649820_925527156_n.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2013/08/1175282_564037223649820_925527156_n.jpg)
Затрыманыя актывісты "Гавары праўду" ў Кастрычнiцкiм РУУС. У цэнтры стаіць Андрэй Дзмітрыеў.
Здымкі з сацыяльных сетак.