У Мінску сілавікі перашкодзілі правесці чарговы Марш людзей з інваліднасцю
Марш планавалася правесці пад лозунгам "Людзі з інваліднасцю супраць бязмежжа" ў знак салідарнасці з грамадзянамі, якіх працягваюць затрымліваць па ўсёй краіне па палітычных матывах
"Мы ёсць! І ў нас ёсць грамадзянская пазіцыя і права яе выказваць. Мы будзем гуляць да поўнай перамогі! Мы будзем гуляць за ўсіх, хто затрыманы! Мы будзем гуляць за ўсіх, хто баіцца", — гаворыцца ў анонсе сённяшняга маршу.
Некалькі дзясяткаў чалавек традыцыйна сабраліся ў 14:00 каля Чырвонага касцёла і адправіліся на праспект Незалежнасці. На рагу гасцініцы "Мінск", побач з Касцёлам, стаяць чатыры мікрааўтобусы. Адтуль насустрач удзельнікам маршу выйшлі сілавікі ў чорным. Людзі разгарнуліся і ідуць назад на плошчу. Сілавікі рушылі за імі.
Удзельнікі маршу выстройваюцца ў ланцуг на плошчы ўздоўж праспекта. Супрацоўнікі міліцыі ў форме ў мегафон папярэджваюць іх аб тым, што мерапрыемства не санкцыянаванае, і просяць разысціся. Пратэстоўцы павольна рухаюцца ўздоўж праезнай часткі, іх суправаджаюць мікрааўтобусы з сілавікамі.
Папярэдні марш адбыўся 5 лістапада. Падчас акцыі было затрымана некалькі чалавек, у тым ліку журналістка Анастасія Захарэвіч. Яе арыштавалі на 15 сутак па двух артыкул КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванне міліцыі), нагадвае БелаПАН.