У Масюкоўшчыне сілавікі сарвалі афлайн-канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана». Ёсць затрыманні
Музыкі ўсё ж правялі выступ — толькі ў віртуальнай прасторы.
Гурт «Разбітае сэрца пацана» мусіў граць дваровы канцэрт для жыхароў мінскага мікрараёна Масюкоўшчына. Але на месца канцэрта прыехалі сілавікі, забралі некалькіх хлопцаў, піша «Еўрарадыё».
З музыкамі ўсё ў парадку. Канцэрт перанеслі ў анлайн — гледачы глядзелі яго ля сваіх кампоў, гурт граў у студыі.