У Магілёве і Слоніме — прэвентыўныя затрыманні, першамайскія акцыі сарваныя

Анансаваная ў інтэрнэце акцыя апазіцыі, прымеркаваная да 1 мая, у Магілёве не адбылася.

Афіцыйнае святкаванне 1 мая ў Магілёве

Афіцыйнае святкаванне 1 мая ў Магілёве

Аднаго з арганізатараў Аляксандра Царука, заблакавалі ў кватэры, ён не можа выйсці, пад вокнамі стаіць міліцэйскі УАЗ. Другі арганізатар, Раман Мішчанка, на сувязь не выходзіць, магчыма, ён затрыманы.

Мішчанка начаваў у Царука, выйшаў з кватэры, каб сфатаграфаваць гэты УАЗ, і цягам дзвюх гадзінаў з ім няма сувязі — тэлефон адключаны.

Аляксандр Царук і Раман Мішчанка ўдвох падавалі заяўку ў гарвыканкам на дазвол акцыі «За сацыяльную справядлівасць» на плошчы Леніна, але гарвыканкам адмовіў на падставе таго, што «плошча Леніна не вызначаная для правядзення мерапрыемстваў, якія арганізуюцца грамадзянамі, грамадскімі і палітычнымі арганізацыямі».

У той жа час на гэтай плошчы раніцай 1 мая адбылася афіцыйная цырымонія ўскладання кветак да помніка Леніну.



Разам з кветкамі да помніка Леніна клалі расійскія трыкалёры

Разам з кветкамі да помніка Леніна клалі расійскія трыкалёры


www.svaboda.org