У Беларусі яшчэ дзевяць чалавек прызнаныя палітвязнямі

Цяпер іх 836.

img_2816_logo_1_1.jpg


Як паведамляюць праваабаронцы, усе новыя палітвязні былі затрыманыя або асуджаныя па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса, а таксама ў сувязі са здзекам з дзяржаўных сімвалаў.

Алег Філіпаў быў прысуджаны да аднаго з паловай года пазбаўлення волі ў калоніі па ч. 2 арт. 368 КК Беларусі («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») за надпісы на жылым доме ў Брэсце.

Міхаіл Прач асуджаны паводле арт.341 («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») і 391 («Абраза суддзі або народнага засядацеля») КК Беларусі за нанясенне надпісаў і абразу суддзі да аднаго з паловай года абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбыцця пакарання.

Валерый Ясечэк асуджаны па арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), да двух гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбыцця пакарання.

Аляксандр Жданаў асуджаны паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбыцця пакарання.

Яўген Шпількоў асуджаны паводле арт.369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») да двух гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбыцця пакарання.

Сяргей Хацкевіч асуджаны па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») да аднаго з паловай года абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбыцця пакарання.

Вадзім Цішкевіч асуджаны па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») да аднаго года і васьмі месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбыцця пакарання.

Адам Цяслюк змешчаны ў СІЗА па абвінавачанні па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Міраслаў Федаровіч змешчаны ў СІЗА па абвінавачанні па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі гэтых людзей палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Яны таксама патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.