У 2015 годзе 82 тыс. беларусаў атрымалі від на жыхарства ў ЕС

У 2015 годзе крыху больш за 82 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Еўрасаюзе. Пра гэта сведчаць дадзеныя Еўрастата, апублікаваныя 27 кастрычніка, паведамляе telegraf.by. Пры гэтым з агульнай колькасці беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў ЕС, 75 тысяч выбралі для жыхарства Польшчу.

vid_na_zhitelstvo_litva.jpg


Сярод тых, хто часцей за ўсё атрымлівае від на жыхарства ў Еўропе, знаходзяцца ўкраінцы (каля 500 тысяч чалавек), жыхары ЗША (261 тысяча), а таксама кітайцы (167 тысяч). У гэтым спісе беларусы займаюць сёмае месца, апярэджваючы Расію (73,5 тысячы), адзначаецца ў справаздачы.
Што тычыцца прычын атрымання віду на жыхарства, беларусы пераважна адзначаюць «іншыя прычыны» (такі варыянт паказалі 84% чалавек). 7,2% пераехалі па працы, 4,7% — для атрымання адукацыі, 3,7% — па сямейных абставінах. Украінцы едуць у ЕС у асноўным у пошуках працы (75%), каля 60% кітайцаў і 30% амерыканцаў атрымліваюць у еўрапейскіх краінах адукацыю.