Сваякі палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк ужо месяц не могуць яе знайсці

Сваякі палітвязняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк ужо месяц не могуць высветліць, дзе яна. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў яе муж Андрэй Шарэнда.

polina_28_02.jpg

«Паліна знікла! Ужо амаль месяц месяц яе месцазнаходжанне невядомае. Дзясяткі званкоў і афіцыйныя звароты не даюць вынікаў. Ёсць загад не адказваць на іх», — напісаў ён.

На думку Андрэя Шарэнды, такім чынам прадстаўнікі сілавых структур спрабуюць адпомсціць Паліне і тым, хто яе падтрымлівае. Апошнія месяцы жанчына знаходзілася ў Гомельскім СІЗА №3.

Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Лукашэнкі. У калоніі супраць яе распачалі новую крымінальную справу па артыкуле 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). У красавіку яна атрымала яшчэ адзін год калоніі.