Сёння будуць узнагароджаны лаўрэаты конкурсу імя Аляксея Караля
Сёння, у Дзень народзінаў Аляксея Караля, мы ўзнагародзім маладых журналістаў што прынялі ўдзел у конкурсе.
Узнагароджанне адбудзецца а 18.00
па адрасе: Мінск, вул. Магілёўская, 2/2, ГЦ «Мост», 4 паверх,
культурная прастора “Тартак”. Уваход вольны.
Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля быў заснаваны на знак
павагі і пашаны да галоўнага рэдактара газеты “Новы Час”. Аляксей Кароль
заўсёды падтрымліваў маладых журналістаў, верыў у таленты і
здольнасці людзей, якія прыходзілі супрацоўнічаць з рэдакцыяй "Згоды", а
пазней — "Новага часу". Спадзяемся, што сёлятнія лаўрэаты працягнуць супрацоўніцтва з нашым выданнем.
Конкурсныя працы маладых аўтараў ацэньваліся ў трох намінацыях:
- найлепшы грамадска-палітычны матэрыял
- найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял
- найлепшы культурна-гістарычны матэрыял
Усе матэрыялы, якія прайшлі папярэдні адбор у рэдакцыі «Новага Часу», былі размешчаныя ў адмысловым раздзеле конкурсу на сайце выдання, а некаторыя з іх былі надрукаваныя ў газеце «Новы Час».
Пра тое, хто ж стане лаўрэатам конкурсу, даведаемся ўвечары.
А пакуль пачытайце артыкулы Аляксея Караля, якія яшчэ шмат гадоў будуць актуальныя.