Распачаўся суд па іску Леаніда Кулакова да Златы Савоставай
У судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся суд па іску Леаніда Кулакова супраць Златы Савоставай.
Нагадаем, 27 чэрвеня 2018 года Злата Савостава за стырном аўто "Таёта" наўмысна наехала на ўдзельніка курапацкай варты Леаніда Кулакова. Прысутныя адзначалі, што дзяўчыны ў аўтамабіле рэагавалі на сітуацыю са смехам, а калі ўбачылі, што наехалі на людзей, адразу разгарнуліся і з'ехалі з месца падзей. Нават не выйшлі з машыны і не выклікалі медыкаў. Леаніда Кулакова забралі ў шпіталь на "хуткай". У яго быў дыягнаставаны пералом левай рукі.
Працягнецца суд заўтра ў 14-30.
Чытайце таксама: