Пуцін усё яшчэ мае намер захапіць большую частку Украіны — выведка ЗША
Амерыканская разведка назвала тры магчымыя сцэнары развіцця падзей. Найбольш верагодным лічыцца зацяжны канфлікт.
Уладзімір Пуцін
да гэтага часу мае намер захапіць "вялікую частку Украіны". Пра гэта заявіла
дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Эврыл Гейнс, калі выступала ў сераду, 29
чэрвеня, на канферэнцыі Міністэрства гандлю, адзначае korrespondent.net.
"Мы па-ранейшаму, гледзячы на прэзідэнта Пуціна, мяркуем, што ён пераследуе фактычна тыя ж палітычныя мэты, што і раней, — гэта значыць, хоча захапіць большую частку Украіны", — сказала Гейнс.
Пры гэтым кіраўнік выведкі ЗША адзначыла, што расійскія войскі настолькі знясіленыя на працягу больш чым чатырох месяцаў баёў, што наўрад ці змогуць дасягнуць мэты Пуціна бліжэйшым часам.
Паводле яе слоў, карціна вайны застаецца "даволі змрочнай", і выведвальныя службы ЗША бачаць тры магчымыя сцэнары развіцця падзей у бліжэйшай перспектыве.
Найбольш верагодны з іх — зацяжны канфлікт, у якім расійскія войскі будуць дамагацца толькі нязначных поспехаў, лічыць яна. Іншыя сцэнары маюць на ўвазе значны прарыў з боку Расіі або хуткі поспех Украіны.