«Прапрацуюць пытанне». «Белавія» пачне лётаць у Крым?
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, піша «Наша Ніва» са спасылкай на БелТА.
Паводле яго слоў, Беларусь і Расія прапрацуюць пытанне аб
адкрыцці авіярэйсаў у Крым. Адпаведнае даручэнне ўжо дадзена кампетэнтным
ведамствам.
«Я думаю, тут не будзе праблем, — дадаў Лукашэнка. — Закрылі
неба — ну што ж, ёсць і больш адкрытыя дзяржавы, праз якія мы заўсёды можам
трапіць у Крым».
Раней гендырэктар «Белавіі» Ігар Чаргінец заявіў, што адна з
умоў для выканання рэйсаў на паўвостраў — «палітычнае прызнанне Крыма як часткі
Расіі». «Будзе палітычнае рашэнне — будзем глядзець», — заявіў ён.
Беларускія самалёты і цягнікі ўжо некалькі гадоў не лётаюць
і не ездзяць у Крым.