Першая спроба ЭКА ў Беларусі стане бясплатнай

Экстракарпаральнае апладненне ў Беларусі неўзабаве стане бясплатным.

2ebf66e8e14165a55015034da53dfde0.jpg

Як паведамляе «Сельская газета», Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае нарматыўныя акты, каб на гэту дарагую працэдуру выдзяляць сродкі з бюджэту. Да праграмы плануюць падключыць і прыватныя медыцынскія цэнтры.
Дарэчы, тэма і раней гучала ў ведамстве. Ініцыятарам абмеркаванняў выступаў РНПЦ «Маці і дзіця» і прапаноўваў увесці кватаванне ЭКА. Гэта мела на ўвазе магчымасць правядзення некалькіх цыклаў апладнення, але ў межах выдзеленага фінансавання для кожнай пары.
Зараз, падобна, вырашылі спыніцца толькі на адной спробе. Гэта азначае, што ў выпадку няўдачы наступныя працэдуры ЭКА сям'я будзе аплачваць з сваёй кішэні.
Паводле nn.by