Пасольства Германіі ў Мінску аказвае дапамогу Сацыяльнаму цэнтру «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны»

5 сакавіка 2015 года ў рамках праекта па аказанні дапамогі амбасадар Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Вальфрам Маас наведае «SOS — Дзіцячую вёску» ў Бараўлянах.



04_solnce_den.jpg

На тэрыторыі «SOS — Дзіцячай вёскі» ў Бараўлянах у 1996 годзе быў адкрыты Сацыяльны цэнтр маці і дзіця імя Г. Гмайнера для аздараўлення дзяцей, якія пасля катастрофы на Чарнобыльскім рэактары прыязджалі з усіх раёнаў Беларусі ў Мінск для праходжання медыцынскага лячэння.

Сацыяльны цэнтр цесна супрацоўнічае з размешчаным па суседстве «Рэспубліканскім цэнтрам дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі». Штогод Сацыяльны цэнтр «SOS — Дзіцячая вёска» прымае да 360 сямей і, такім чынам, дзеці, якія маюць анка-гематалагічнае захворванне, атрымліваюць магчымасць падчас лячэння пражываць разам з адным з бацькоў у Сацыяльным цэнтры, дзе арганізаваны максімальна блізкія да хатняй утульнасці ўмовы.

У рамках дадзенага праекта стане магчымым абсталяванне ў Сацыяльным цэнтры пакоя адпачынку і псіхалагічнай разгрузкі для дзяцей, што пакутуюць ад анка- гематалагічных захворванняў, і іх бацькоў.

Пасольства Германіі ў Мінску рэгулярна ажыццяўляе праекты па аказанні падтрымкі насельніцтву на месцах. Дата перадачы: чацвер, 5 сакавіка 2015 г. у 16.00. Месца: Сацыяльны цэнтр імя Г. Гмайнера, «SOS — Дзіцячая вёска», Бараўляны.

Паводле Прэс-службы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску