Панды перасталі быць выміраючым відам

Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП) памяняў статус вялікіх панд у Чырвонай кнізе з «выміраючага» да «ўразлівага». Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), размешчаным на афіцыйным сайце арганізацыі.

Фота: fotopets.ru

Фота: fotopets.ru


«Паніжэнне ступені небяспекі (у якой знаходзіцца від) кажа пра дзесяцігоддзі паспяховага прымянення намаганняў пад кіраўніцтвам кітайскага ўрада і паказвае, што ўкладанні ў захаванне такіх значных відаў жывёл, як вялікія панды, дае плён», — заявіў выканаўчы дырэктар WWF ў Кітаі Ло Цзе Пін.
Станоўчыя зрухі ў колькасці віду былі заўважаныя МСАП за дзесяцігоддзе да 2014 года, на працягу якога лік вялікіх панд павялічыўся на 17%.
«Трэба адзначыць гэтае дасягненне, аднак панды ўсё яшчэ застаюцца рэдкім і уразлівым відам, а асяроддзю iх пражывання пагражае небяспека ад няўдала спраектаванай інфраструктуры. Не варта забываць, што ў дзікай прыродзе жывуць усяго 1 864 асобіны», — адзначыў генеральны дырэктар WWF Марка Ламберціні.
Тым не менш, як адзначаецца ў публікацыі, небяспека, якой падвяргаюцца іншыя віды, наадварот, узрасла.


Паводле gomelmedia.by