Нашто Расія абстрэльвае ўласныя гарады? Версія ОП Украіны
Сваю версію таго, для чаго Расія абстрэльвае ўласныя гарады, агучыў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны заявіў, што Расія наўмысна вядзе абстрэлы па ўласных гарадах па некалькіх прычынах. Адна з іх, нібыта, — падтрыманне градусу нянавісці да украінскага народу.
Міхаіл Падаляк выказаўся ў сваім Twitter-акаўнце.
З якой мэтай Расія абстрэльвае ўласныя гарады:
- з мэтай адцягнення расіян ад праблем у іх краіне;
- для падтрымання градуса антыўкраінскай істэрыі сярод расіян;
- гэта — спроба сарваць пастаўкі ўзбраення ва Украіну ад яе краін-хаўруснікаў.
"Але ўсё фіксуецца. Крэмль чакае трыбунал за злачынствы не толькі перад украінскім народам, але і перад уласным", — піша Падаляк.