На мінскім чыгуначным вакзале з'явіцца лабараторыя па абследаванні пасажыраў на COVID-19
У сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян аб неабходнасці атрымання вынікаў даследавання на каронавірусную інфекцыю, ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» адкрывае філіял лабараторыі па абследаванні на COVID-19 для пасажыраў чыгуначнага транспарту.
Даследаванні будуць праводзіцца з 10 чэрвеня на тэрыторыі чыгуначнага вакзала Мінска (левае крыло з боку гасцініцы) па папярэднім электронным запісе.
Запіс на правядзенне тэставання адкрываецца па пятніцах з 9:00 НА ШЭСЦЬ дзён наступнага тыдня (акрамя нядзелі) (напрыклад: 11 чэрвеня ў 9.00 будзе адкрыты запіс з 14 па 19 чэрвеня).
Калі вы вырашылі адмяніць запіс на даследаванне, то вам неабходна прайсці па спасылцы на прызначэнне, названай у вашым лісце пра пацверджанне запісу, націснуць на кнопку «выдаліць».
Рэжым працы лабараторыі:
панядзелак-пятніца: 09:00 — 18:00, субота 09:00 — 12:00,тэхнічны перапынак 12:00 — 13: 00.
Для правядзення даследавання неабходна мець:
- копію пашпарта (старонка з прапіскай, старонкі 31 — 33);
- копію квітка або іншага дакумента, які пацвярджае выезд;
- дакумент, які пацвярджае аплату тэста.
Выдача вынікаў даследаванняў на наступны дзень пасля забору матэрыялу з 09:00 да 11:00. Вынікі за суботу будуць выдавацца ў той жа дзень з 16:00 да 17:00.
Кошт ПЦР-даследавання па стане на 10 чэрвеня складае:
для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь — 39 рублёў 80 капеек;для нерэзідэнтаў — 57 рублёў 58 капеек.
Тэрмін дзеяння пратакола даследавання на COVID-19 залежыць ад патрабаванняў краіны, у якую вы выязджаеце. Гэтае пытанне неабходна ўдакладніць у пасольстве.