На «Гродна Азоце» адбылося пазапланавае спыненне ў адным з цэхаў

Пра гэта паведамляе reform.by.

grodnoazot.jpg


На «Гродна-Азоце» спрацавала тэхналагічнае блакаванне, з-за чаго адбылося спыненне аддзялення азотнай кіслаты ў адным з цэхаў, сказана на сайце прадпрыемства.
Паведамляецца, што выпуск прадукцыі не спыняўся, пагрозы для экалогіі горада і здароўя людзей няма. Зараз на прадпрыемстве высвятляюць прычыны спрацоўвання блакавання, на тэрыторыі прадпрыемства і на мяжы санітарна-ахоўнай зоны вядзецца маніторынг атмасфернага паветра.