Мінздароўя забараніла перадаваць інфармацыю аб пацярпелых у Мінску пратэстоўцах у Цэнтр экстранай меддапамогі
На тое ёсць вусная пастанова, якая ўступае ў сілу 12 студзеня і «да асобага распараджэння».
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» апублікаваў тэлефанаграму, якая адрасаваная галоўным урачам гарадскіх клінічных бальніц, гарадскіх дзіцячых клінічных бальніц і цэнтральных раённых паліклінік. У ёй сказана, што цяпер збіраць і перадаваць інфармацыю пра пацярпелых падчас масавых акцый у Цэнтр экстранай медыцынская дапамогі забаронена.
«У сувязі з вусным распараджэннем Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з 12.01.2021 да асобага распараджэння збор і перадачу інфармацыі ў Цэнтр экстранай медыцынскай дапамогі аб грамадзянах, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў ходзе правядзення масавых мерапрыемстваў, прыпыніць», — адзначана ў тэлефанаграме, пад якой стаіць подпіс. першага намесніка старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Паўла Удота.