Мінздароўя: у Беларусі за суткі зарэгістравана 1993 новыя выпадкі COVID-19

За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 1993 новыя выпадкі COVID-19, паведаміла 12 лістапада прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

depositphotos_357492418_l_2015_8_79.jpg


За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 1993 новыя выпадкі COVID-19.
Памерлі 15 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, выпісаны 2577 чалавек.
11 лістапада Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 1981 новы выпадак каронавіруса, 10 лістапада — 1989, 9-га — 1905, 8-га — 1887, 7-га — 1912, 6-га — 1993, 5-га — 1991. Сутачны рэкорд захворвання адзначаны 21 кастрычніка — 2097.
З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 623 682 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 602 070 пацыентаў з раней пацверджаным каронавірусам. Адзначаецца, што за ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 у краіне памерлі 4820 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 31 700 тэстаў на каронавірус (днём раней — 31 490). Усяго ў Беларусі праведзены 9 984 551 тэст.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на 12 лістапада першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі 2 млн. 911 тыс. жыхароў Беларусі, з іх больш за 2 млн. 243 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.