Каля Камароўскага рынку затрымалі ўдзельніка курапацкага шэсця Аляксея Дварэцкага

У Мінску ля Камароўскага рынку затрымалі ўдзельніка шэсця і мітынгу ў Курапатах Аляксея Дварэцкага. 



5c158a71_c8ae_4b93_bfe0_e54a076b9874_w640_r1_s.jpg

Пра гэта паведаміў "Радыё Свабода" яго брат Андрусь Дварэцкі. 

«Мы вярталіся дахаты з акцыі. Раптам спынілася міліцэйскі мінібус сіняга колеру, адтуль выскачылі чацвёра ў цывільным, схапілі Аляксея і пацягнулі ў машыну, упакавалі і з'ехалі. Ніякай сімволікі ў яго не было. З якой прычыны яго затрымалі, невядома. Цяпер ягоны тэлефон недасяжны», — распавёў карэспандэнту "Свабоды" Андрусь Дварэцкі. 

Праваабаронцы высьвятляюць прычыны затрыманьня Аляксея Дварэцкага.

www.svaboda.org