Як праехаць ва Украіну ва ўмовах ваеннага становішча
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 26 лістапада падпісаў рашэнне аб увядзенні ваеннага становішча ў краіне. Ці могуць надзвычайныя меры, уведзеныя ва Украіне, змяніць рэжым пропуску праз беларуска-ўкраінскую мяжу?
Згодна з Законам Украіны «Аб прававым рэжыме ваеннага становішча», яно ўводзіцца ў выпадку нападу на дзяржаву, пагрозе яе тэрытарыяльнай цэласнасці або незалежнасці. Ваеннае становішча прадугледжвае абмежаванне шэрагу канстытуцыйных гарантый. Ва ўмовах ваеннага становішча можа ўводзіцца асаблівы рэжым ўезду і выезду, абмяжоўвацца перамяшчэння як грамадзян Украіны, так і замежнікаў. У ліку іншага, можа таксама быць усталяваная каменданцкая гадзіна, прымусова адчужацца прыватная ці камунальная маёмасць, і гэтак далей.
Беларусы заўсёды былі частымі гасцямі ў суседняй Украіне. Напярэдадні навагодніх святаў колькасць паездак, як правіла, узрастае. Нашы землякі едуць у Чарнігаў і Кіеў да сваякоў, сяброў і па пакупкі, а таксама на зімовыя карпацкія курорты. Ці могуць надзвычайныя меры, уведзеныя ва Украіне, змяніць рэжым пропуску праз беларуска-ўкраінскую мяжу?
Ва ўпраўленні пагранічнага кантролю Гомельскай памежнай групы нам паведамілі, што на дадзены момант пераход мяжы ажыццяўляецца ва ўстаноўленым рэжыме. З украінскага боку дадатковай інфармацыі пакуль не паступала. У выпадку яе з’яўлення, усе звесткі будуць выкладзеныя ў месцах масавага інфармавання грамадзян.
У пагранкантролі Чарнігаўскага памежнага атрада растлумачылі, што на бягучы момант ніякіх зменаў для грамадзян Беларусі, якія ідуць ва Украіну, няма.
Ваеннае становішча ва Украіне ўводзіцца ў сувязі з інцыдэнтам паміж ВМС Украіны і ФСБ Расіі ў Керчанскім праліве, які адбыўся 25 лістапада.