Ідэальна роўнае ледзяное кола на рацэ — і круціцца! Рэдкая прыродная з'ява ў Чавусах
У
Чавусах назіралі рэдкую прыродную з’яву: ідэальна роўнае ледзяное кола
на рацэ, якое круцілася, піша Еўрарадыё.
Такія ледзяныя колы ўтвараюцца на рэках з павольным віхравым цячэннем. Калі ў яго трапляе кавалак ледзянога покрыву, то пачынае круціцца. Падчас кручэння краі абточваюцца аб навакольны лёд і атрымліваецца правільнае кола, часам вельмі вялікіх памераў.
Напрыклад, у 1999 годзе на возеры Байкал знайшлі ледзяное кола дыяметрам у некалькі кіламетраў.
Часцей за ўсё гэты прыродны феномен назіраўся ў Скандынавіі,
Паўночнай Амерыцы, таксама ледзяныя колы бачылі ў Вялікабрытаніі,
Нямеччыне і ў Расіі. Цяпер з’яву зафіксавалі і ў Беларусі.
Відэа прадстаўлена чытачамі парталу TUT.BY.