Хронікі рэпрэсій за 8 кастрычніка: Справа супраць «Платформы-2025» і ператрус у вядомай адвакаткі

Адбываецца ператрус у жодзінскай кватэры вядомай адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай. Цяпер яна жыве не ў Беларусі, а днямі Instagram-старонку адвакаткі прызналі «экстрэмісцкай».

hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp
  • Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да «Платформы-2025»

СК сцвярджае, што ідэнтыфікавала «яшчэ 22 асобы, якія далучыліся да дзейнасці Ціханоўскай і яе прыхільнікаў па захопу дзяржаўнай улады ў Беларусі неканстытуцыйным шляхам». Іх прызналі падазраванымі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Акрамя таго, адзначае СК, дадаткова ідэнтыфікавалі 23 чалавекі, якія ўдзельнічалі ў сходах, арганізаваных у розных краінах беларусамі замежжа. Яны сталі падазраванымі па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

«Платформа 2025» — гэта дакумент, падпісаны на канферэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні. У ім былі пазначаныя асноўныя мэты на будучую электаральную кампанію. Сярод іх — непрызнанне сусветнай супольнасцю «выбараў прэзідэнта», праца па вызваленні палітвязняў, а таксама ўзмацненне працы з дзеючымі дзяржслужачымі, якія падтрымліваюць дэмакратычную будучыню краіны.

У падпісанні “Платформы 2025” СК пабачыў “злачынную задуму”, якая мае на мэце “кансалідацыю экстрэмістаў для каардынацыі дзеянняў у перыяд электаральнай кампаніі” ў Беларусі, адзначае "Позірк".

“Мэты супольнасці нязменныя: замах на канстытуцыйны лад, умяшанне звонку ва ўнутраныя справы, навязванне палітычнага курсу, які супярэчыць нацыянальным інтарэсам нашай краіны, дэструктыўнае інфармацыйнае ўздзеянне, дыскрэдытацыя або зрыў электаральнай кампаніі, нагнятанне напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве”.

Сцвярджаецца таксама, што “для справаздачы перад куратарамі і нагляднай імітацыі падтрымкі радыкалаў” ініцыятывы “Народныя амбасады” і “Беларусы замежжа”, якіх СК называе “экстрэмісцкім фарміраваннем”, арганізавалі “малалікія вулічныя сходы ў гарадах Чэхіі, Украіны, Фінляндыі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Германіі, Грузіі, ЗША і яшчэ некаторых краін”.

  • У жодзінскай кватэры адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай — ператрус

У размешчаную ў Жодзіне ў кватэру юрысткі Марыі Колесавай-Гудзілінай прыйшлі супрацоўнікі КДБ, паведамляюць крыніцы "Люстэрка". Сілавую падтрымку супрацоўнікам КДБ аказалі байцы АМАПу. 

Усяго ў кватэры, паводле інфармацыі журналістаў, знаходзіліся восем чалавек. Прычына цікавасці сілавікоў да нерухомасці адвакаткі пакуль не вядомая. Днямі старонку Марыі Колесавай-Гудзілінай у Instagram прызналі »экстрэмісцкай". 

На сёння юрыстка не пражывае ў Беларусі. Яна з'ехала з краіны пасля таго, як у траўні 2022 года беларускі Мінюст пазбавіў яе ліцэнзіі. 

Марыя абараняла Яўгена Юшкевіча і іншых палітвязняў. У розны час была адвакатам Цімы Беларускіх і Моргенштэрна.

Глядзіце таксама

  • «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі» прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 7 кастрычніка.

У дакуменце таксама пазначаны людзі, якія нібыта маюць дачыненне да ініцыятывы, — Сяргей Усцінаў і Вікторыя Фёдарава.

  • На наступным тыдні пачнуць судзіць палітзняволеную Наталлю Салук

24-гадовую дзяўчыну затрымалі ў красавіку гэтага года. Яе абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак). Паводле сілавікоў, яна нібыта "перашкаджала праезду машыне ДАІ" ў 2020 годзе.

Вядома, што дзяўчына скончыла БНТУ.

Суд над Наталляй распачнецца 16 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Шчоткіна.

  • Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Мікіты Залатарова 

Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні.

У ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3 па арт. 364 КК за "наўмысна зробленую падножку супрацоўніку СІЗА". Пазней палітвязня перавялі на турэмны рэжым. 

У ліпені 2024 года ў Жодзіне над хлопцам адбыўся чарговы суд. Мікіту абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Анастасія Кука. Прысуд пакуль невядомы.

У Мінскім абласным судзе 15 кастрычніка адбудзецца апеляцыя па справе Мікіты. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.

Глядзіце таксама

  • Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны

Стала вядома пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — яно адбылося ўчора, 7 кастрычніка. Ксяндза пераследуюць за нібыта заховаўнне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Мае адбыцца суд.

Віцебская вобласць з'яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 году праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі, піша @christianvision.

  • Затрымалі мужчыну, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь з-за мяжы

Праўладныя тэлеграм-каналы называюць яго «радыкальным анархістам» і пішуць, што яго чакае турма.

  • У Мінску затрымалі дырэктара арганізацыі

На «палонным відэа» мужчына кажа, што працуе дырэктарам ТАА «Пад'ёмна-пагрузачная тэхніка» і раней нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

Паводле інфармацыі  mediazona_by, затрыманага клічуць Максім Жыдзень.

Глядзіце таксама